Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
61 из 84
Хiба так не можа быць? Хiба праз месяц якi так павялiчыцца строгасць на свежай гранiцы? I хiба праз месяц вялiкiя змены адбудуцца ў двух дзяржавах, што нельга будзе ўсё так зрабiць? Ён скалынуўся ад прыкрасцi i жаху i астаўся пры ёй. Гэта быў месяц яго смутку i яе слёз. Яна не магла адразу пакiнуць Нясвiж: ужо чацвёрты месяц бацька яе, стары Богуш, ляжаў вельмi хворы, i яна бачыла, што ён дажывае апошнi свой час. Дзень пры днi яна праседжвала каля яго, i вялiкая ёй была ўцеха, што ён, Мiкалай Сямага, не пакiнуў яе на гэты месяц. Але за гэтым месяцам пачаўся другi, i так прайшла зiма. Яны пахавалi старога Богуша на другi дзень Вялiкадня дваццатага года. Праз тыдзень яна адзела на сябе ўсе свае лепшыя сукенкi, i абое яны, выбраўшы цёмную ноч, выйшлi з Нясвiжа, абышлi стараной Качановiчы i скрозь цалiной дабрылi да Габруноў, дзе iх i запынiў вусаты палiцыянт. Ледзьве яны ад яго адпрасiлiся i адмалiлiся. Чацвёра сутак яны былi на нагах: на дваццацi кiламетрах яны спрабавалi то там, то там перайсцi гранiцу, i ў адным месцы пагранiчныя палiцыянты пачалi па iх страляць. Яны вярнулiся ў Нясвiж, i прыкрасць стала iхняй звыклай штодзённасцю. Ён не захацеў прымаць чужога падданства i жыў у вечнай трывозе. На пачатку чацвёртага года свайго марнавання ён надумаўся ўзяцца за дзейнасць. Ён прадаў што-нiшто з маёмасцi i ўтрактаваў грашыма дактароў, i яны пасведчылi, што датуль ён не ўзяў падданства з прычыны цяжкай хваробы. Утрактаваўшы яшчэ i палiцыю, ён дастаў-такi ненавiднае яму падданства i адчынiў у сябе пачатковую школку, дзе вучыў дзяцей простых людзей з нясвiжскага Новага Места на беларускай мове.
|< Пред. 59 60 61 62 63 След. >|