Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
60 из 84
У тую ж восень яго думкi заняла новая асоба, i раней яму вядомая. Яна была несвiжанка з Новага Места, Надзея Богуш. Абое яны былi яшчэ занадта маладыя, каб як мае быць разабрацца - цi гэта прыйшло iхняе шчасце цi няшчасце. Ён хадзiў сам не свой. I абое яны як ап'янелi адно ад другога. Да таго ж, узвышанасць думак у аднаго аб другiм. Гэта былi месяцы вялiкай iх радасцi, якая бывае раз на жыццi, i знявага да яе роўна калецтву навек, бо маладосць жа больш не вернецца. I гэтую вялiкую радасць iх маладосцi нечакана задушыла вялiкае няшчасце, якому не было нiякай меры. Адразу, як громам, яно зламала iх жыццё. I не толькi iх. Але пра што iншае ў гэтай хронiцы няма гаворкi. Ужо яны як мае быць абмеркавалi, дзе i як яны пачнуць сваё новае i сталае жыццё. А тым часам прайшла навiна, што за трынаццаць кiламетраў ад Нясвiжа на ўсход прайшла дзяржаўная гранiца. Душачыся смуткам аб няскончанай навуцы, ён сабраўся ў дарогу з чужой дзяржавы i роднай зямлi. Што ж да яе, то яна ўгаварыла i ўпрасiла яго згадзiцца на тое, што яна зусiм на кароткi час астанецца яшчэ ў бацькоў i можа праз месяц якi рушыць у дарогу. Калi льга будзе, то ён сам явiцца па яе, а калi не можна будзе гэтага, то яна глухiм месцам пяройдзе тую гранiцу, дзе-небудзь каля Лазавiч, цi Кудзiнавiч, або Раткаўскiм лесам абыдзе Кукавiцкую карчму i праз Вялiкую Раёўку на Цiмкавiчы i прыедзе да яго мацi, дзе ён будзе чакаць яе. Так яна, з просьбай у вачах, тлумачыла яму, прыцiснуўшы яго руку да свае галавы.
|< Пред. 58 59 60 61 62 След. >|