Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 62 из 84

З гэтай мовы i пачалiся неўзабаве яго далейшыя пакуты. Уночы па яго прыйшлi. Пакуль стукалi ў дзверы, ён паспеў яшчэ пацалаваць цяжарную Надзею i знiкнуць праз кухню. Яна дала падпiску, што не ведае, дзе ён, i асталася адна. Ён туляўся i хаваўся ўсюды, дзе толькi мог. Праз паўгода яму ўдалося цiхом прыйсцi дадому i дабыць у iм да часу, калi Надзея нарадзiла блiзнят, дзвюх дачок, iмёны якiм ён сам выбраў: Гануся i Марына. Ён iх гадаваў да двухгодняга iх узросту, а тады ўжо не вытрымаў. Ён як быццам бы стаў забаронены чалавек: нiякай работы нiдзе, i нiякага занятку. I яшчэ палiцэйскi нагляд. Сцiснуўшы зубы, ён раз пачаў тлумачыць сваёй Надзеi, што пачынае гiнуць душой. Яна кiўнула яму галавой i сказала, што выгадуе дзяцей. А як яна iх выгадуе сама не ведала. З настроем як пад зямлёй, ён пакiнуў Нясвiж уночы i больш за тыдзень туляўся ў прыгранiчным лесе. Яму пашанцавала: рукамi ён задушыў таго, хто нарыхтаваўся страляць у яго, калi ён не паслухаў яго крыку падняць рукi ўгару i iсцi за iм, i пайшоў на ўсход, цяпер ужо рукi трымаючы паднятымi. З таго часу яго смутак аб дзецях увайшоў у новую квадру. Ён явiўся дадому, у гэтую самую хату, у якой цяпер сядзеў пры маладым чалавеку Ўладзiмеру Ярмалiцкiм, гiсторыю якога ён толькi што пачуў. Тут ён застаў незнаёмага яму чалавека. У высокiх паляўнiцкiх ботах, у кароткай вопратцы з гаспадарскага рудога сукна, ён сядзеў на лаве i напаўняў хату дымам з папярос, якiя даставаў проста з кiшэнi.

|< Пред. 60 61 62 63 64 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]