Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
63 из 84
Пачуўшы, хто парушыў яго спакой на лаве, ён шпарка ўстаў, пацалаваўся з Мiкалаем Сямагам i горача сказаў:
- Я муж вашай Веры. Я ведаў ад Веры, што вы ёсць на свеце. Я сяджу i думаю, што рабiць з гэтаю хатаю. Бо, бачыце, сам я з Верай жыву далёка, пад Менскам, ля Асiпавiч. А хата пустуе. У мяне там дом новы. А тут такое глухое месца, што нiкому гэтае хаты нi выпусцiш, нi прадасi. А тым часам Вера бядуе па гэтай хаце. Дзеля Веры я час ад часу прыязджаю сюды глядзець гэтай хаты, цi не гнiе яна i цi не сарваў хто замка з дзвярэй. Але i то сказаць, хто паквапiць сюды лезцi ў пустую хату. Апроч гэтай лавы, тут нiчога i няма. Вера плача i кажа:
- Гэтая хата для мяне, як царква таму, хто Богу молiцца. Мы там, кажа, з нашым Мiкалаем (гэта з вамi) радзiлiся, там бацька i мацi памерлi...
- Мацi памерла?! - выгукнуў Мiкалай Сямага.
- Ужо другi год пайшоў, як памерла.
Ён пераначаваў з шваграм у хаце, а назаўтра ўдвух выехалi пад Менск. Колькi часу ён жыў у Веры, а пасля стаў вучыцца ў Менскiм унiверсiтэце. Пасля ён праходзiў аспiрантуру, i адзiным апiрышчам яго душы была Вера. Яна плакала аб Ганусi i Марыне i аб невядомай ёй Надзеi Богуш - што яны так далёка i голасу iх ён не пачуе. Ён ужо чытаў лекцыi ў iнстытутах, як новыя прыступы смутку аб дзецях пачалi мучыць яго. Безнадзейнасць апанавала яго. Страшная здогадка, што яны страчаны для яго навек, заўладала iм. Ён пачаў слаць у Нясвiж пiсьмы. I так на многа год. Божа лiтасцiвы! Што гэта такое здарылася! Мусiць жа, хоць адно пiсьмо дайшло туды! Бо адтуль пiсьмо! Ад Надзеi. I ад iх, ад Ганусi i Марыны. Яны ўжо сталi такiя, што напiсалi пад пiсьмом свае iмёны. Ён убачыў iх польскiя подпiсы.
|< Пред. 61 62 63 64 65 След. >|