Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
73 из 84
- Я яшчэ паспрабую шукаць Веру, сваю сястру.
Таўсматы дзiка азiрнуўся па хаце i сеў, звесiўшы з печы ногi. Ён як бы выглядаў чаго цi высочваў што. Той, з апухлым тварам, нейкi час глядзеў на яго i, як бы перамогшы сваю ранейшую ўстрывожанасць, зноў падышоў да Ганусi.
- Мне трэба вылежаць маю хваробу. Я сам ад сваiх хаваюся. Я сваю часць пакiнуў. Я галаву хачу ратаваць... Я быў на вашай зямлi ў тую вайну. Мы канчалi вайну пацалункам. Я быў тады малады. Тры гады я гнiў у акопах. Вашы салдаты выбеглi з сваiх акопаў. Мы выбеглi з сваiх акопаў. Мы абнялiся i сказалi адзiн аднаму "брат". Я прыйшоў быў з вайны дадому. Я быў малады. Я гуляў сваё вяселле. У мяне было няшчасце. У мяне памерла жонка. Я другi раз ажанiўся. Гертруда мая ад другое жонкi. Над маiм домам у Германii гэты самы стаiць Млечны Шлях, што i над вашым домам. (Раптам ён узвысiў голас.) Вы ў сваiм доме. Не пакiньце мяне! Дайце мне стаць ад хваробы i змучанасцi на ногi. Я тады сам знайду сваю дарогу. Калюбка!
Нiхто не абзываўся, i панавала цiшыня. Немец выварочваў сваю душу далей:
- Падыходзiць мая старасць. Мяне мабiлiзавалi не спачатку вайны. Тры месяцы таму назад дывiзiя наша была разбiта да канца. Мы беглi хто як мог. Пагiбель гналася за намi. Мы пайшлi па два, па тры, каб нас не баялiся людзi. Дык тады сяляне пачалi паляваць нас нават не зброяй, а вiламi i каламi. Мы ўдвух выйшлi ў такую мясцовасць, дзе ўсё было папалена. Мы цяглiся ў пустынi. Другi, што быў са мной, - гэта камандзiр майго палка.
|< Пред. 71 72 73 74 75 След. >|