Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 74 из 84

Мы начавалi ў ямах пад дажджамi, i я кожную ноч плакаў аб сваiм доме. Мы елi траву. Камандзiр палка маладзейшы, а я ледзьве цягнуўся. Мы згаварылiся iсцi па адным. Мы бачылi, што нас i свае расстраляюць, як дызерцiраў, i сяляне заб'юць. А над адным можа якая добрая душа злiтуецца. Мы яшчэ некалькi дзён бадзялiся ў адзiноце. Усюды пажарышчы i пустыня. Цi мы дзе поблiзу адзiн ля аднаго брадзiлi, цi далёка разышлiся, я не ведаў. Я быў адзiн. Маё цела за гэтыя месяцы вымерзла навылёт. Я прыцiснуўся лбом да дрэва ў чыстым полi i шаптаў iмя Гертруды. I раптам пачуў бычыны голас. Я ведаў, што не саўладаю з iм адзiн. Але мяне павяло ў той бок. На паўдарозе я ўбачыў яго. (Ён падняў твар у бок студэнта.) I ён iшоў туды. I ён ледзьве ногi цягнуў. Калi мы падышлi да быка, там я ўбачыў майго палкавога камандзiра. Вось гэты. (Ён паказаў на таўсматага.) Калюбка. Цi чуеш ты аб маiх пакутах?

- Так, так, цi чуеш ты аб нашых пакутах? - як бы механiчна абазваўся таўсматы.

- Вы цяпер выстаўляеце напаказ свае пакуты?! - абазваўся студэнт. Чаму ж вы ў палон на полi бою не пайшлi, а на захад павалаклiся?

- Нямецкiя свiннi! - гукнуў той, што быў у летнiм пiнжаку.

Таўсматы раптам абвяў, i новая рыса з'явiлася на яго твары. Гэтай рысай ён стаў падобны да таго, з апухлым тварам, што нядаўна выспавядаўся перад Ганусяй. Здавалася, што i гэты зараз стане ў паставу просьбы i споведзi. Ён схiлiўся перад Мiкалаем Сямагам i сказаў:

- Дазволiце запалiць у печы i зварыць мяса? Голад мучыць, i мяса сапсуецца.

Мiкалай Сямага кiўнуў галавой.

|< Пред. 72 73 74 75 76 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]