Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 75 из 84

Той жа, што ў летнiм пiнжаку, адразу рынуўся зхаты i прынёс бярэмя дроў. Як вiдаць, ён даўно ўжо думаў аб вараным мясе. Неўзабаве ў печы запалаў агонь, i рухавы водсвет яго лiнуўся ў вокны. Вада ў чыгунах пачынала ўжо кiпець, як на двары выбухнуў раптам траскучы стук грузавiкоў. Дух маўклiвай трывогi як бы прайшоў па хаце. Можа прайшло яшчэ тры хвiлiны, як загрукалi ў дзверы. Сямага пайшоў адчыняць сенцы i ўвёў у хату шасцярых немцаў. Сярэднiх чыноў афiцэр увайшоў самы заднi.

- Хто тут жыве? - сказаў ён па-расейску.

- Людзi, - адказаў Сямага.

- Здаць зараз жа зброю!

- Зброi тут няма.

- А партызаны?

- Няма нiякiх партызан.

- Хто гаспадар?

- Я, - сказаў Сямага.

- А яна?

- Мая дачка.

- А ты хто? - афiцэр паказаў пальцам на студэнта.

Таўсматы раптам заварушыўся i сказаў па-нямецку:

- Расейскi салдат ён, уцякае з Германii, з палону.

Сямага ўздрыгануўся. Студэнт хацеў прыўзняцца.

- Ляжаць! - крыкнуў афiцэр.

- А ты хто? - крыкнуў афiцэр, зiрнуўшы на Эдуарда Новака.

- Чэх! Уцякае з германскай армii, - крыкнуў таўсматы.

Новак пачаў кiдаць па хаце вострым позiркам.

- Не варушыцца! - скамандаваў афiцэр. - Маўчаць i не варушыцца!.. Усiм!.. А ты хто? - павярнуўся ён да таўсматага.

- Я германскi афiцэр. Палкоўнiк. Унь мой салдат. (Ён паказаў на таго, з апухлым тварам.) Разам з iм мы ўцякаем з партызанскага палону.

- Так. Так, - сказаў апухлы i, перамагаючы боль дзесьцi ў целе, стаў роўна па-салдацку. З iм у адзiн момант адбылася вялiкая змена.

|< Пред. 73 74 75 76 77 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]