Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 76 из 84

Твар яго паспакайнеў. Калi ён нядаўна спавядаўся перад Ганусяй, ён увесь быў напоўнен прагай да ратунку. Страшная пячаць гэтай прагi была тады на яго твары. Цяпер можна было падумаць, што свой ратунак ён ужо знайшоў.

- А што за чалавек гаспадар?

- Схiлен быць партызанам, - тонам суддзi сказаў таўсматы. - З кiм маю шчасце гаварыць?

Афiцэр назваўся i сказаў, што з камандай салдат ехаў па шашы ў маёнтак, якiм цяпер уладае яго швагер з Брэслаўля. Яны зблудзiлi, трапiлi не на тую паваротку i ўбачылi, як свяцiлiся вокны гэтай хаты. Таўсматы рвануў у паяснiцы нагавiц нiтку, дастаў з паяснiцы нейкi свой зложаны i згорнуты дакумент i падаў афiцэру. Афiцэр прачытаў i далiкатна скланiўся таўсматаму. Пяць салдат тым часам пiльнавалi, каб нiхто не варушыўся ў гэтай хаце.

- А гэты хто? - афiцэр кiўнуў на таго, што быў у летнiм пiнжаку.

Той раптам хiстануўся назад, як бы не ўстаяў на нагах.

- Хто ты такi?! - крыкнуў таўсматы. - Ты назваў мяне нямецкай свiннёй нядаўна? Чаго маўчыш?!

Тут апухлы падышоў да афiцэра. Хрыпатым голасам ён стараўся штосьцi растлумачыць:

- Партызаны забралi нас у палон. Нам пашанцавала ўцячы.

Ён гаварыў па-нямецку, i Сямага разумеў яго.

- Тут партызаны ёсць? - устрывожыўся афiцэр.

- О, далёка, - збянтэжыўся апухлы i адышоўся.

- Гавары, хто ты! - яшчэ крыкнуў афiцэр, сам устрывожаны i неспакойны.

|< Пред. 74 75 76 77 78 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]