Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
77 из 84
Той апошнi, што яшчэ нi перад кiм не выспаведаўся i не сказаў, хто ён, угнуўся яшчэ больш у свой лёгкi пiнжак i сказаў голасам як з-пад зямлi:
- Я дзесяць год служыў Германii.
- Хто ты цяпер?!
- Я з фамiльнага свайго маёнтка пад Варшавай.
- Паляк?
- Паляк. Але быў яшчэ i тут маёнтак, куплены за грошы. Бранчычы. Мяне малога бацька прывозiў летам сюды з-пад Варшавы. Кожнае лета. (Слiна капала ў яго на грудзi.) Дзесяць год таму назад памёр мой бацька, а мне было дваццаць год. Я быў патрыёт свае дзяржавы. Я належаў да тых, што дбалi аб вялiкай Польшчы.
- Хто ты цяпер?! Цi няма ў цябе зброi?!
- Але мы бачылi, што ўрадавыя сферы нiчога не робяць, каб наша дзяржава пашырылася на ўсход. Да таго ж мае Бранчычы тут, у якiх я кожным летам у маленстве глядзеў на зоры. Млечны Шлях iшоў над самымi Бранчычамi.
- Зброя ў цябё ёсць?
- Няма.
- Куды iдзеш? Хто ты?
- Але зразумейце маю душу!
- Заўтра я павязу цябе з сабою, тады i раскажаш пра сваю душу.
- Мы дайшлi да думкi, што нам па дарозе з Германiяй. Германiя пачне вайну, i мы заўладаем тады ўсходам. Наша войска тады iшло б з Германiяй. Я паехаў вучыцца ў Германiю. Мы прызналi сваiм генiем Бэка. У першыя днi вайны нас спусцiлi тут з нямецкiх самалётаў. Мы рабiлi, што нам даручылi. Мы рыхтавалi паветра дзеля прыходу немцаў. Цяпер немцы мне далi дробную службу на прадуктовым складзе. Я ж быў дзеяч! Да таго ж здзек! Я дазнаўся, што пад Варшавай павешана мая сястра. У мяне стала цёмна ў вачах. Мяне выгналi з службы. Я бадзяюся i не маю дзе галаву схiлiць.
- Агледзьце яго, - сказаў афiцэр салдатам.
|< Пред. 75 76 77 78 79 След. >|