Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 79 из 84



- Калi я казаў, што ты брэшаш! - злосна абазваўся Ярмалiцкi.

- Вазьмi, прашу цябе! Я ведаю пра Слуцак. У тым баку i Бранчычы. Вазьмi мяне, прашу цябе.

Ён як ашалеў раптам. Губа яго адвiсла, i здавалася, ён у непрытомнасцi.

Афiцэр штосьцi еў за сталом, якi салдаты прынеслi з "халоднага пакоя". Афiцэр падняўся, зiрнуў на варшаўскага нешчаслiўца i сказаў салдату вывесцi яго ў сенцы, а з iм разам i Ярмалiцкага з Новакам i там вартаваць iх. Цяпер усё было так: у "халодным пакоi", у якiм цяпер было ўжо як мае быць цёпла (печ дыхала жарам, а дзверы ў пакой адчынiлi), спалi ўпокат на падлозе салдаты, адзiн пры адным. Тут афiцэр нешта жаваў за сталом i частаваў таўсматага, якi сядзеў з другога канца стала. Апухлы падцягнуў тапчан да печы i сядзеў на iм, кiваючыся ў бакi, i з пячаццю яснай надзеi на твары.

- Мне паехаць у Германiю, лячыцца i правiцца, - раптам сказаў ён.

У сенцах на перавернутай скрынi сядзелi: Ярмалiцкi, Новак i варшавяк i калацiлiся з холаду. Каля iх стаяў вартавы салдат. Мiкалай Сямага з Ганусяй насiлi дровы. Салдат пакiнуў ужо за iмi хадзiць. На двары стаяў на варце салдат, на самым ганку, а другi стаяў далей, пры машынах.

Гэты раз Сямага ўзяў толькi адно палена, цяжкае i з вострымi сукамi, кавалак сырой ялiны. Гануся з бярэмам дроў iшла за iм. Ён нешта замарудзеў каля дзвярэй у сенцах, зачыняючы iх. I рушыў да вартавога салдата. Пакуль той зрабiў першы рух, ён аглушыў яго сукамi па галаве. Удвух з Новакам яны падтрымалi яго, каб ён лёг, а не грымнуўся са стукам аб зямлю.

|< Пред. 77 78 79 80 81 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]