Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
80 из 84
Варшавяк усхапiўся i пачаў бiць сябе кулакамi ў грудзi. Штосьцi ён хацеў моцна сказаць цi крыкнуць, але заiкнуўся. Ярмалiцкi адным махам сцягнуў з Ганусiнай галавы хустку i разам з Новакам яны ўпхнулi хустку яму ў рот i рукi звязалi. Ён адразу паслухмяна сеў i як акамянеў. Сямага палез на гару, i ўсе за iм: першы Новак, пасля Ярмалiцкi i Гануся. Палавiна дошак з шчыта была знята. Знiмаў iх Новак Марыне на труну. Сямага абмацаў папацёмку вяроўку i завязаў яе канцом за крокву над застрэшшам. Усе яны спусцiлiся на двор з падлеснай стараны. Думка з'явiлася ў Сямагi адразу. Ён прыгледзеўся з-за вугла ў двор i прашаптаў:
- Спакойна. Вартавы на ганку стаiць. Падпалiць трэба.
- Я падпалю з сянец. Вы чакайце мяне на Марынiнай магiле, - прашаптала Гануся.
Сямага пацалаваў яе ў шчаку i даў ей запалкi. Яна пабралася назад па вяроўцы. Апынуўшыся ў сенцах, яна падперла калом хатнiя дзверы i ўзяла на засаўку сенечныя. Яна падпалiла трэскi, што асталiся ад таго, як Новак рабiў Марыне труну, i развязала варшавяку рукi. Як ачмурэлы ён стаяў i маўчаў. Яна пацягнула яго за сабой на гару, падпалiла кастрыцу i шапнула яму:
- Спускайся за мною.
Нейк бокам яна з'ехала на двор па вяроўцы. Яны яшчэ бачылi, як паволi спускаецца ён. У наступную секунду яны рушылi ў дарогу. Яны прайшлi паўз Марынiну магiлу i пайшлi лесам. Сямага дастаў з-пад трухлявага бервяна тую аўтаматычную зброю i набоi да яе, якую ён тымi днямi чысцiў, калi не знаходзiў сабе месца пасля пахавання Марыны.
|< Пред. 78 79 80 81 82 След. >|