Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 81 из 84



- Гэта яшчэ ў першы месяц, калi я прыйшоў сюды, я знайшоў на шашы i не ўмею як з яе страляць, - сказаў ён да Ярмалiцкага.

Новак абмацаў зброю i панёс яе. Аддаляючыся ад узлесся ў глыбiню лясной сцежкi, Мiкалай Сямага колькi секунд прыглядаўся да чорнага сiлуэта роднага дома, якi дажываў апошнiя свае хвiлiны. Агню яшчэ не было. Яшчэ стаяла цiхая цемень. За лесам яны мiнулi зямлянкi, дзе тлела нуднае жытло некалькiх сем'яў. Ранiца застала iх далёка ад таго месца. Яны iшлi моўчкi, думаючы пра тое, як, адышоўшы з кiламетр ад зямлянак, яны ўбачылi былi за сабою зарава. Гэта быў момант, калi боль душы i смутак скалынулi Сямагу. Трэцiм днём яны дайшлi да другiх зямлянак, да якiх Сямага калiсьцi даходзiў, калi хадзiў шукаць людзей i добрых навiн. Там яны начавалi, там разжылiся на дарогу хлеба i там дачулiся, што хата згарэла, як свечка, i ў ёй пагарэлi бадай-што ўсе немцы. Толькi адзiн цi два выратавалiся. Праязджалi на матацыклах палiцаi i казалi. Гэтае падарожжа на пачатку зiмы навек асталося ў iх памяцi. Гануся ад хады i ветру паружавела; Ярмалiцкi разышоўся, i яму пачало здавацца, што немач пачала пакiдаць яго. Мiкалай Сямага думаў, што яго вылечыў добры яго настрой. Можа i так. На сто васемнаццатым кiламетры, дзе было скрыжаванне дарог i адкуль пачыналiся месцы, ужо знаёмыя Ўладзiмеру Ярмалiцкаму, яны ўсе аж жахнулiся ад нечаканага дзiва: на абмерзлай абочыне грунтавой каляiнiстай дарогi, якая за крокаў сто адсюль скрыжоўвалася з шашою, сядзелi: з апухлым тварам немец i варшаўскi нешчаслiвец. Яны ўдваiх угiналiся ў торбу i нешта елi з яе.

|< Пред. 79 80 81 82 83 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]