Мураваны скляпок (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 19 из 21

Дойла дурны!

- Добра, так i запiшам у акт, што зневажаў мянушкай таго чалавека, якi выкрыў злачынства. I за гэта судзiць будуць. Нiчога, Тоня, наплюй, не зважай. За гэта суд упячэ.

"За знявагу Тонi Бiрылу будуць судзiць?"

Тоня, аднак, не ўзяў гэта на ўвагу. Сапраўды, гэта небывалая рэч! Паверыў ён толькi тады, калi праз некалькi дзён паклiкалi яго пацвердзiць тое, што ён сапраўды бачыў, як Бiрыла ламаў малатарню i як пасля аблаяў яго мянушкай.

Тонi не было, калi раскулачвалi, судзiлi i высылалi Бiрылу. Тоня ў гэты час ляжаў у бальнiцы. Вечарам таго дня, калi ён пацвердзiў свае паказаннi наконт Бiрылы, большы яшчэ, як калi, сум агарнуў яго. Уся справа была ў тым, што ён цяпер, можна сказаць, з гэтага вечара сам глядзець пачаў на сябе як бы звысоку. Смутак часамi ападаў да лёгкай журбы, пасля зноў даходзiў да найвялiкшага гарту.

"Колькi год я пражыў на свеце? Гадамi сваiмi - цi таварыш я маладым знаёмым людзям? Дзе ж дзелася маладосць? Мураваны скляпок з'еў яе?"

Тоня пачаў дзейнiчаць. Ён ледзьве прычакаў канца ночы. З самага ранку рушыў ён у горад. Явiўся ў бальнiцу, паказаў вочы.

"Чорт яго забяры ўсё, з скляпкамi, з хлевушкамi, усё спушчу, а вочы напраўлю. Хоць адной хiбай будзе ў мяне менш" - так думаў Тоня ў той момант, калi доктар даследаваў яго вочы.

- Можа, якую суму трэба ўнесцi ў бальнiцу, то я магу, - сказаў нарэшце Тоня доктару.

Доктар зiрнуў на Тоню:

- А вы што, багаты?

- Якi там багаты! Але вочы каб як вылечыць.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]