Мураваны скляпок (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
20 из 21
I Тоня паказаў сваю даведку з сельсавета.
- Можаце свае сумы трымаць пры сабе, - усмiхнуўся доктар.
Тоня ляжаў у бальнiцы чатыры месяцы. Вярнуўся ён дадому тады, калi малады калгас наладжваў сваю работу.
Увосень трэба было малацiць. Пасля Бiрылавых рук малатарню нельга было пускаць. Трэба было намалацiць жыта i пасеяць, усё трэба было рабiць скора. Тоня ўзяўся направiць малатарню за тры днi. Яму далi падручных памагатых.
Тры днi i тры ночы Тоня не пакiдаў работы. Можна сказаць, ён i не спаў гэты час. Так не стараўся ён некалi i каля мураванага скляпка. Вочы яго свяцiлi добра, i ён спрытна вычэсваў i выгаблёўваў дрэва. Адвячоркам, скончыўшы работу, калгаснiкi сыходзiлiся глядзець, цi сапраўды будзе зараз гатова малатарня. Кожны бедаваў, што работа можа зацягнуцца. Многа людзей з надзеяй паглядалi на Тоню - калi зробiць, то вельмi будзе добра, выратуе ўсiх.
Позна ўвечары трэцяга дня месяц стаяў над паплаўным туманам. Тоню хацелася выйсцi туды, на агароды, цераз гэтыя шырока расчыненыя дзверы: агародамi вяла найкарацейшая сцежка дадому. Газа ў лямпе выгарвала. Кнот пагарэў i куродымеў. Гэта вельмi вялiкая работа стомленаму чалавеку - iсцi браць з кута бляшанку з газай, налiваць у лямпу, закручваць. Няхай тухне!
У той якраз момант, як патухла лямпа, Тоня Базылькевiч, разглядаючы пры месячным святле кола над шасцярнёй, стаў на лескi, прыставiў i ўвагнаў абухам апошнi кулак. Малатарня гатова!
Нiколi яшчэ не было такой радасцi. Цяпер можна з гонарам заявiць усiм людзям.
|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|