Мураваны скляпок (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
17 из 21
Уся кампанiя пойдзе туды - i от ужо Тоня Базылькевiч натуральна ўвайшоў у гэтую кампанiю. Само сабой выйдзе так, што ён астанецца там. I, напэўна, такая яго iнiцыятыва ў гэтай справе зробiць тое, што нiхто не гукне на яго мянушкай, нiхто не будзе пытацца, чаму гэта ён раптам пачаў шукаць кампанii, цягнуцца да моладзi, прыглядацца да дзяўчат, хадзiць вечарамi па вулiцы. Тоня выйшаў на загуменне i пералез цераз Бiрылаў жардзяны плот. Клён стаяў голы, сухое бадылле на ўзмежку растапырвалася ва ўсе бакi i чаплялася за ногi. Па няроўнай мёрзлай зямлi пустога капуснiку Тоня Базылькевiч падышоў да самага Бiрылавага гумна. У гумне гарэў агонь. Тоня ўставiў вока ў шчылiну - мала што ён мог разгледзець так сваiм хворым вокам. "Няўжо зладзеi будуць палiць агонь?" Ён абышоў навакол гумна i падышоў к дзвярам. Яны былi зачынены, але ў iх у адным месцы быў выламан кавалак дошкi. Тоня глянуў праз дзiрку ў сярэдзiну. Доўгi, як жэрдка, Бiрыла стаяў непадалёк ад дзвярэй, пры левай сцяне, i штосьцi калупаўся ў малатарнi. "Сам гаспадар, якое дзiва, што..." Тоня плюнуў i пайшоў назад. Але не ступiў ён i трыццацi крокаў, як шкрабанулiся дзверы, святло пабегла ў шчылiнах сцен, пасля пайшло палосамi па зямлi. Бiрыла iшоў пад паветак, у манеж, дзе ўпрагалiся ў малатарню конi. Раптам зноў пачало трашчаць дрэва, Тоня прытулiўся к сцяне, падышоўшы блiжэй. Лiхтар асвятляў вычасаныя калiсьцi iм, Тонем, кулакi, шасцярню яго ж уласнай работы, вал. Бiрыла разварочваў шасцярню, пасля пачаў выбiваць кулакi i расколваць кожны напалам сякерай.
|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|