Мураваны скляпок (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
3 из 21
З папсаванымi грудзьмi таксама доўга не пацягнеш. I ён выбраў вочы. Вочы ўдалiся добра, можа, нават больш як трэба. Тоня пачуў ад доктара:
- Цяпер у салдаты не пойдзеш. Бачыш няважна, але, як скончыцца вайна, я табе гэтыя вочы зноў пастаўлю на месца.
Стала i глыбакадумна Тоня Базылькевiч явiўся дадому i зноў узяўся за перарваную няшчасцем работу. Бачыў ён цяпер толькi зблiзку, здалёк усё было як у тумане. З сенечнага парога ён зусiм не бачыў новага слупа, пастаўленага ў агароднай агароджы; да яго трэба было прырабiць брамку. Апанованы страшэнным смуткам, Тоня пайшоў у той бок, дзе стаяў слуп. Свiннi пакорпалi навокал зямлю, першая ад разгароджанага месца града была здрасавана ўшчэнт. Хлеў быў адчынен, i там было пуста - карова пайшла ў перакупшчыцкiя рукi, а грошы за яе ўзяў доктар. Усё, што было набыта такой упартай працай, пайшло марна. Праўда, Тоня Базылькевiч не ў салдатах, не на вайне, але затое - i набытку няма, i вочы не свецяць. Тонеў смутак вырас удвойчы. Ён не мог адразу акiнуць вокам сваёй раптоўнай спустошанасцi i пачаў хадзiць з аднаго кутка сваёй сялiбы ў другi, разглядаючы ўсё хворымi вачыма. Трэба было ўсё пачынаць спачатку - старацца, не спаць, мазалi нацiраць - набываць. I як толькi гэтая думка выяснiла перад iм такi стан рэчаў, зноў устрапянулася i ажыла ранейшая цягавiтасць i працавiтасць. Роўна праз хвiлiну Тоня Базылькевiч бiў з-за вуха абухом па коллi, канчаючы агароджу. У агародзе лапушыўся гарбузеннiк. На градах ляжалi гарбузы i гуркi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|