Над прасторами зямли (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
3 из 6
На яе падалi ценi ад тых, што стаялi значна вышэй, i гэтыя ценi надавалi ёй досыцьпануры выгляд.
- А чаго стаяць? - з нецярплiвасцю адказалi ёй i дадалi: - Усякае стаянне на месцы пераходзiць у звычайны застой. А ў застоi хiба можа быць якi сэнс? Сэнс нашага жыцця - несупынны рух.
- Але, несупынны рух, - пацвердзiлi i ўсе iншыя хмаркi.
- Вы занадта адарваныя ад зямлi, бо далёка стаiцё ад яе, i таму ў вас няправiльны погляд на сваё прызначэнне, - адказала цёмная хмарка, - вось чаму я i кажу: не спяшайцеся. Чаму? Бо трэба зрабiць, гаворачы моваю вучоных, рэвiзiю нашага погляду на рэчы i на сваё прызначэнне.
- Iншага прызначэння мы не ведаем. Прызначэнне ў нас адно - вечны рух, вечны пераход з аднаго месца на другое, з аднаго краю ў iншыя краi, i так да сканчэння свету.
- А я думаю, што гэта мала. Спусцiцеся нiжэй, бо на вашай высачынi вам не чуцен голас зямлi.
I мiж iмi завялася гарачая спрэчка, i ў ёй быў заглушан голас зямлi.
У той час, калi мiж хмаркамi вялася такая паважная дыскусiя на ўзнёслую фiласофскую тэму аб прызначэннi i розных маральных абавязках, на зямлi таксама была гутарка, але зусiм iншага характару.
- Якi гарачы будзе сёння дзень! Глядзiце, як борзда высыхае раса, гаворыць зялёны бульбянiк.
- Горача, горача, - адзываецца вусаты ячмень, - яшчэ толькi ранiца, а як ужо прыпякае сонца. На маiх вусах даўно павысыхалi мае бясцэнныя дыяменты. Ах, як хочацца пiць!
- Пiць, пiць! - жаласна пранёсся ледзь-ледзь чутны шум па нiвах i па траве.
- Глядзiце, сябры, цi гэта толькi мне здаецца, - зашумеў авёс, - там нiбы хмары збiраюцца...
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|