Над прасторами зямли (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 4 из 6

Ах, як шкода, што я малы i мой кругазор нязначны! Зiрнiце вы, зрабiце ласку, васпане дубе, вам ляпей вiдаць: цi не вiдаць, цi не збiраецца толькi дождж?

- Эх, сынку, - уздыхае дуб, - штодзень збiраюцца хмары, а дажджу ўсё няма i няма.

- Без сэрца яны, без лiтасцi, пустыя халодныя плямы на небе. Апошнюю расу нашу пабралi, - скардзiцца грэчка.

- Ох, мацi зямля, - зашушукалi краскi на межах, - дарма называюць цябе сырою. Мы сохнем без вiльгацi, мы гарым на сонцы. Хоць бы дачакацца халадку начнога.

- Дзеткi, мае дзеткi! - гаворыць зямля. - Я разарвала грудзi сабе, патрэскалася, аддаючы апошнюю вiльгаць, каб гэтаю вiльгаццю жывiць вас i напаiць хмары, каб спорным дажджом вярнулi нам яны мае слёзы, любыя раслiнкi! I болей зрабiць не магла я нiчога.

Густая смуга-сiнеча - як смутак пасохлай зямлi, акiнула далi, знямелыя ад жары.

У гэты ж час там, угары, спрэчка мiж хмаркамi не спынялася. Але, як i заўсёды, у спрэчках нiхто нiкога не пераканаў i тут, нягледзячы на самыя мудрыя аргументы. I такiх аргументаў было не мала.

- Вы адарвалiся ад зямлi, вы забылiся цi не хочаце памятаць таго, што гэтая зямля, над якою плывяце вы, выпеставала i выкармiла вас, а сама засталася спустошанаю. Яна чакае ад вас дапамогi, i калi вы не спусцiцеся нанiз дажджом, то яе раслiны папрападаюць, - гаварыла хмарка знiзу.

- Не заўсёды можна лiчыцца з жаданнямi другога, - адказваюць хмаркi з гары.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]