Над прасторами зямли (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 6 из 6



- А што гэта гудзе дзесь далёка, ды гэтак жа густа? - запытала трава.

- Гэта дождж, гэта дождж гудзе! - радасна залепятала лiсце на дубе.

- Сцеражыся, братка, - гучна зашумеў вецер, пагнаўшы пыл па зямлi, каб зараз жа прыбiць яго жыватворчым дажджом.

Грозна i гучна наступала цёмная хмара, аблiваючы зямлю iмклiвым патокам дажджу, кладучы на дол засмаглыя нiвы i травы.

Прайшла навальнiца. Блiснула сонца. Мiльярды брыльянцiстых кропель брыльянцiстай вады заззялi ў праменнях.

Ляжыць на доле авёс, абцяжараны i напоены дажджом. Павылеглi нiвы.

- Хвала табе, цёмная хмара! Хоць i злажыла ты нас на дол, але мы ўстанем, бо ты нам дала моцы i сiлы, - шэпчуць шчаслiвыя раслiнкi i цягнуцца зноў угору да яснага сонца.

|< Пред. 2 3 4 5 6 >|

Java книги

Контакты: [email protected]