Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница:
1 из 17
---------------------------------------------
Орлов Владимир (2)
Не гуляйце каля статуi Свабоды (на белорусском языке)
Уладзiмiр Арлоў
Не гуляйце каля статуi Свабоды
У сёмай клясе наш настаўнiк геаграфii стварыў турыстычны гурток. Праграма дзейнасьцi была зразумелая й простая, як абвешчаны Хрушчовым плян пабудовы камунiзму. Увечары мы хадзiлi на таварную станцыю разгружаць вагоны, каб на атрыманыя грошы ўлетку падарожнiчаць. Хадзiла пагудка, што палову нашага заробку кiраўнiк гуртка прысабечыў, але мы не затаiлi на яго крыўды, бо на астатнiя грошы ён павёз нас у Рыгу.
Рыга была маiм першым вялiкiм горадам.
Падчас разгрузкi вагонаў скрыня з бутэлькамi адцiснула нагу майму аднаклясьнiку Вiцю Скрыпкiну, i ён доўга кульгаў. Вiцю перавялi да нас у трэцяй клясе, i мы глядзелi на яго як на дэбiла. Дый хто яшчэ ў нашым уяўленьнi мог вучыцца ў адзiнай у Полацку беларускай школе, якую якраз тады па просьбах працоўных зачынiлi?
З тых часоў Скрыпкiну вечна не шанцавала. У Рызе ён адно пацьвердзiў сваю рэпутацыю няўдатнiка. На экскурсii ў зьвярынец Вiцю найбольш спадабалася лама, што падыйшла да самае агароджы й рахмана глядзела на нас пукатымi вачыма нашага завуча Розы Iзрайлеўны. Адламаўшы дубчык, Скрыпкiн засунуў яго ламе ў наздрыну i задуменна круцiў там, пакуль зьняможаная гэткiм экспэрымэнтам жывёлiна ня чхнула юнаму натуралiсту проста на галаву.
|< 1 2 3 4 5 След. >|