Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница:
5 из 17
Што ўжо казаць пра гаспадара, якi звычайнае гарышча, дзе марцавалi рыскiя каты, ператварыў у атэлье, вартае Манмартру й Манпарнасу.
На добры лад гэтыя трыста даляраў павiнна было б узяць на сябе Мiнiстэрства культуры РБ. У Вячкавай майстэрнi перавярнулася добрая палова нашага Саюзу мастакоў i чвэртка Саюзу пiсьменьнiкаў. Зь яе вакна бачылi вежачку на даху суседняга дома Ўладзiмер Караткевiч i Рыгор Барадулiн, Стафанiя Станюта й Павал Дубашынскi.
Калi ў Мiнiстэрства няма грошай на майстэрню, дзе апрача музаў зьбiраюцца на свае паседжаньнi сябры беларускага культурнага таварыства ў Рызе "Сьвiтанак", няхай купляе на рынку коцiка-скарбонку й пачне зьбiраць СКВ хоць на Целешаву Кнiгу гасьцей. Ужо сёньня гэты фалiянт у брунатным пераплёце дасьць фору шмат якiм зборам твораў. Ня буду стамляць iмёнамi народных i заслужаных (афiцыйна й не), вядомых i невядомых (накшталт аўтаркi сьцiплага запiсу "Вячку я считаю мужчиной"), жывых i адляцелых у вечны вырай, дзе iх таксама грэе ўспамiн пра рыскае гарышча.
Адных вершаў тут хопiць на самавiты зборнiк - ад просьценькiх спробаў зарыфмаваць "Целеш" - "келiх" да выведзеных цьвёрдай рукою Караткевiча амаль клясычных радкоў:
З майстэрнi мiлай пана Вячкi
Паўзьлi мы ледзь не на карачках.
I дух наш ледзь трымаўся ў целе,
Калi дамоў пусьцiў нас Целеш.
Настальгiю па былых часiнах, калi спадар Лецка яшчэ не ўзначальваў беларусаў сьвету дый усе мы жылi лёгка й бесклапотна, абуджаюць радкi ахвярнага песьняра Целешавага Парнасу С.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|