Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 11 из 17

На пытаньне, чаму выключылi ацяпленьне, пакаёўка сказала, што ўначы Чакоўскi ад'ехаў у Маскву.

Найбольш пакутаваў ад холаду мой сусед зьлева, сiвы кульгавы сын каўкаскiх вяршыняў. Ён распачаў з дырэктарам Дому творчасьцi барацьбу за грамадзянскiя правы шараговых пiсьменьнiкаў, сабраў подпiсы, i праз тыдзень батарэi зноў нагрэлiся. Шчасьлiвы змагар у адзiноце адзначыў перамогу, выйшаў з нумару, i, забурыўшыся, са страшэнным грукатам скацiўся па стромкiх драўляных сходах на першы паверх.

Мой сусед зьлева ад холаду не пакутаваў. Ён быў сынам азэрбайджанскага мiнiстра i, мяркуючы па гуках з-за сьцяны, заложна зьбiраў матэрыял для будучага сэкс-баевiка.

Адна пiсьменьнiца з гораду на Няве на грамадзкiх пачатках займалася тады маёй адукацыяй. Яна ведала Льва Гумiлёва i выклiкала зь iм разам нейкiя трансцэндэнтныя сiлы, пасьля чаго адчайныя экспэрымэнтатары нiбыта апынулiся ў тэлефоннай будцы на другiм канцы гораду.

Нядаўна Гумiлёў апынуўся значна далей. Засталася ягоная тэорыя этнасаў, згодна зь якой памiж этнасамi йснуе невiдочная сувязь, што выяўляецца або ў прыязнасьцi або ў адкрытым адштурхоўваньнi - нешта накшталт узаемадачыненьняў плюсавых i мiнусавых часьцiнак у сьвеце электрамагнiтных хваляў. Паводле Гумiлёва, на ўзроўнi супэрэтнасаў нiякай натуральнай прыязнасьцi аднаго да аднаго нарадзiцца ня можа. Напрыклад - памiж этнасамi заходне- i ўсходнеэўрапейскiмi.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]