Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 13 из 17

Ягады халодныя й гаркавыя, але iх хочацца зноў i зноў.

На станцыi Маяры ўдаецца знайсьцi адчыненую кавярню. Яна сустракае мэлёдыяй "Yesterday" i пахам сапраўднае кавы. Гэтая ўтульнасьць, кава, узьбiтыя вяршкi й булачкi з разынкамi здаюцца асколкамi iншага сьвету, i ў маёй грэшнай галаве варушыцца блюзьнерская антыдэмакратычная й агiдная мне самому (але, зараза, варушыцца) думка: што ўсё ж лепей - быць параднай брамаю азiяцкай iмпэрыi цi задворкамi эўрапейскай цывiлiзацыi?

Нешта падобнае вiдавочна рупiць i маiм спадарожнiкам па электрычцы. Адна пара гаворыць па-расейску, другая - па-латыску. "Вот и получили Латвию, свободную от всего", - кажа "русскоязычная" кабецiна й апавядае пра якуюсьцi цi то кладаўшчыцу цi то таваразнаўцу Веру, што ня здала абавязковага iспыту па латыскай мове, бо ня ведала галоўных твораў тутэйшага мэтра жывапiсу.

Пра што гамоняць латышы, я не разумею. Не разумею, апрача таго, што гаворка йдзе пра Дайнiса Iванса, зь якiм я маю гонар быць знаёмым з часоў латыска-беларускага змаганьня супраць праекту Даўгаўпiлскай ГЭС.

Мы былi з Дайнiсам у 1986-м на водным ральлi пратэсту па Дзьвiне; яно пачыналася на мяжы, у Друi, а таму ў менскiх касах нiякiх квiтоў туды не было, хоць бесьперасадачныя вагоны "Менск-Друя" йшлi пустыя.

Я бачыў, як Дайнiс iрваўся да мiкрафону на канфэрэнцыi па абмеркаваньнi праекту ГЭС, калi аўтар праекту масквiч тав.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]