Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 12 из 17

Прыбалтыку ён адносiў да заходнеэўрапейскага, i яшчэ чвэрць стагодзьдзя таму, калi яна была вiзытнаю карткай савецкай iмпэрыi, а я разгружаў з турыстычным гуртком вагоны, пiсаў, што Балтыя неадменна пойдзе на Захад, бо той лiчыць яе хоць i задворкамi, але - сваiмi.

З думкаю, да якога супэрэтнасу належаць беларусы i ад каго яны мусяць непазьбежна адштурхоўвацца, я выходжу ў Дубултах з электрычкi й заглыбляюся ў жоўта-зялёныя ад лiстоты й колеру будынкаў юрмальскiя вулачкi.

Зачыненыя кавярнi з бруднымi вокнамi. П'яная расейская жанчына просiць пяць рублiсаў на чыёсьцi пахаваньне. У двух дзейных шапiках прадаюцца лiтаратурна-мастацкiя творы з сэрыi "Жесткий секс для взрослого чтения" па 10 рублiсаў за штуку. "Приключения молодой женщины" заважылi на ўсе 15. Магчыма, iх выдае сын азэрбайджанскага мiнiстра.

Павыбiваныя й застаўленыя фанэраю вокны нацыяналiзаванага пансiянату "Прибалтика". Дом творчасьцi сёлета таксама вярнулi латыскаму народу, прычым кажуць, што ў працэсе вяртаньня былому дырэктару далi аўтаматным прыкладам па галаве.

Не сказаць, каб я надта шкадаваў адданага прыхiльнiка раманаў А. Чакоўскага, але йсьцi да Дому творчасьцi мне неахвота. Замест гэтага я паварочваю да мора.

Ад колiшнiх гаманлiвых гурмаў савецкiх працоўных, што прыяжджалi прыгожа адпачыць i паправiць здароўе працэдурамi ды гарэлкаю "Кристалл" з рыскiм бальзамам, цяпер засталося толькi некалькi самотных постацяў. Я вiтаюся з морам, i нiхто не замiнае нашай элегiчнай размове.

З выкiнутых хвалямi галiнак хтосьцi выклаў iмя жанчыны, а можа - коткi цi птушкi - Люка. Я падымаю ўторкнутую ў кружок ад лiтары "ю" гронку арабiны.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]