Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 15 из 17

Аднаго разу сакратарка не захацела разумець нiякiх тлумачэньняў i адказвала выключна па-латыску, нават тады, калi я, страшэнна напружыўшыся, здолеў ёй нешта растлумачыць па-ангельску. Напэўна, я нарваўся на Дзень латыскае мовы, калi дазванiцца да Вярхоўнага Савету можна было толькi латышам.

Паступова я скарыўся з тым, што калi твой сябра грунтоўна йдзе ў палiтыку, ён пакiдае быць тваiм сябрам.

Астанкiна ўжо даўно не выпускае Дайнiса на нашыя блакiтныя экраны. Дайнiс Iванс - у ганаровай ссылцы - не ў дыпляматычнай мiсii, як некаторыя, а на чацьвертым паверсе Мiнiстэрства культуры Латвii, дзе месьцiцца прадстаўнiцтва ЮНЕСКО. Я ня ведаю службовага тэлефону, а хатнi ўсе апошнiя днi глуха маўчыць, i застаецца спадзявацца, што тыя, хто змусiў Iванса падаць у адстаўку, з кватэры яго ўсё ж ня выселiлi.

Апошнiя зьвесткi, якiя я пра яго маю - з iнтэрвiю ў "Московских новостях". Былы старшыня НФ гаворыць пра "людзей з гумовымi пазваночнiкамi", што прыйшлi на зьмену iнтэлектуалам зь першае хвалi фронту i "атруцiлi народ прымiтыўнай iдэяй разьвязваньня любых праблемаў праз аднаўленьне колiшняй дзяржавы ў абсалюце - грамадзянства, права ўласнасьцi..."

Сёлета я зноў павiншую Дайнiса з Калядамi.

Электрычка грукоча па рыскiм Задзьвiньнi. Недзе тут жыве на вулiцы Талсу перакладчык Талрыд Рулiс - патомны курземец, падобны да невысокага Мэфiстофэля. Ён пераклаў i выдаў па-латыску столькi беларускiх кнiжак, што, прыгнуўшыся, можа схавацца за iхным стосам. Раманы Ул.

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]