Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница:
16 из 17
Караткевiча "Каласы падсярпом тваiм" i "Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" выпусьцiць ён ужо не пасьпеў, бо, як яму растлумачылi ў выдавецтвах, Латвii гэткая лiтаратура ня трэба.
У студзенi 1991-га Талрыд быў на барыкадах каля парляманту. Цяпер у кампанii чатырох цi пяцi котачак ён вядзе бiтву за ўраджай на сваiм летнiку.
Цярусiць дождж, пад якiм адбываецца мая разьвiтальная праходка па бульвары Брывiбас. Каля манумэнту Свабоды мокра й пустэльна. Сёньня нiхто не патрабуе тут, як колькi дзён таму, гнаць зь Вярхоўнага Савету ягонага старшыню Анатоля Гарбунова - за тое, што ягоны бацька беларус; турнуць прэм'ера Годманiса, у якога дзядуля быў жыдом; даць пад зад мiнiстру замежных спраў Юркансу - за тое, што паводле пашпарту паляк; крыкнуць "Visо gеrо!" цяперашняму старшынi НФ Латвii летувiсу Ражукасу... Сёньня пiкетчыкi нацыянал-радыкалаў маюць, як i астатнiя грамадзяне, законны выхадны.
На пэроне мне на момант мроiцца, што цягнiк "Рыга-Менск-Гомель" ходзiць ужо толькi ў адным кiрунку. Я пераконваю сябе, што ўсё гэта - проста восень. Ляжа сьнег, загарыцца рэкляма, i Рыга зноў будзе ранейшая.
Праз гадзiну наш трансэўрапейскi экспрэс спыняецца на памежнай станцыi i, мне ставяць у пашпарт пячатку, што я пасьпяхова пакiнуў сувэрэнную Латвiйскую Рэспублiку.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|