Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница:
14 из 17
Тверытнеў зь вясёлаю ўсьмешкай даводзiў тубыльцам, што iхнiя найбольш каштоўныя архiтэктурныя помнiкi ў зоне затапленьня вялiкiя белыя бацькi з Масквы абгародзяць бэтоннымi дамбамi i да iх можна будзе, калi заманецца, падплысьцi на чоўне.
Найперш дзякуючы Дайнiсу напалову рэалiзаваны праект пахавалi. Дзясяткi тысяч людзей у Латвii й Беларусi засталiся жыць у сваiх дамох, а тая барацьба сталася пачаткам руху, якi нарадзiў прыгожае й разумнае дзiця - Народны фронт Латвii.
Я памятаю, як Дайнiс дыктаваў па тэлефоне свой артыкул у "Комсомольскую правду" i колькi разоў паўтараў той самы сказ - "Моя Родина больше не желает быть колонией" - бо на другiм канцы проваду, вiдаць, упарта не хацелi разумець такога прыбалтыйскага акцэнту. Мы пiлi гарбату ў ягонай цеснай i сырой кватэрцы на першым паверсе нейкай паваеннай развалюхi, дзе Дайнiс тулiўся з жонкаю Эльвiрай i чатырма малымi дзецьмi. (Каб латышы ня вымерлi, кожная сям'я павiнна мець як мага больш дзяцей.)
На Каляды 1988 году ён званiў мне ў Наваполацак, шчасьлiвы, што ў Латвii гэты дзень абвешчаны выхадным, i я падумаў, што там, у Рызе, у мяне зьявiўся сябра.
Наступны раз мы пiлi гарбату ўжо ў штаб-кватэры НФ - у асабняку ў цэнтры старой Рыгi, над якiм быў узьняты чырвона-бела-чырвоны латыскi сьцяг. Потым мы йшлi зь Iвансам па вулiцы, i жанчыны ўсьмiхалiся яму й махалi з вокнаў тралейбусаў.
Пасьля гэтага я доўга бачыў старшыню НФ, а затым першага намесьнiка старшынi Вярхоўнага Савету Латвii толькi па тэлевiзары. Рыга, Масква, Брусэль, Жэнэва, Ню-Ёрк... Дазванiцца на новую Дайнiсаву кватэру было не лягчэй, чым у ягоны кабiнэт у парляманьце.
|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|