Не пи густога чаю (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 2 из 9



- Чорт яго ведае, - сказаў сам сабе Цэнтразыхер, - вось i пазнай тут, хто гаворыць, калi за кожным столiкам усё такiя, вiдаць, людзi, якiя не могуць вырашаць такiя пытаннi.

Налева ад Цэнтразыхера, зусiм блiзка, сядзелi два рэпарцёры мясцовай газеты i трымалi ў руках нейкiя запiсачкi.

"Вось гэта яны, мусiць, i гавораць", - падумаў Барыс Iванавiч i прыгнуўся ў iх бок, каб слухаць.

- А я вам, таварыш Пастрочны, магу даказаць, - гаварыў нервова i рашуча адзiн рэпарцёр, махаючы рукамi перад носам другога, - што з гэтай вашай заметачкi больш не выйдзе, як дзесяць радкоў. Вы мне хоць кол на галаве чашэце, а я буду стаяць за сваё.

- Вы памыляецеся, таварыш Ганарарны, - апраўдваўся другi, - тут будзе сама менш пятнаццаць радкоў...

- А калi пусцiць яе на сем квадратаў, ды зрабiць чатыры абзацы, - не ўнiмаўся першы, - дык гэтая ваша заметка страцiць усякую цiкавасць...

"Ну, тут гавораць пра справы службовыя", - падумаў Барыс Iванавiч i перавёў вочы на другi столiк. Там цэлай кампанiяй вырашалася пытанне, дзе i як цяперашнiм светам трэба шукаць жонку, каб яна была самаю настаяшчаю жонкаю, а не лiха ведае чым.

"Ну, гэта народ дробны i адсталы, - падумаў Барыс Iванавiч, - яны аб ролi асобы ў гiсторыi гаварыць не будуць. Для iх гэта недаступна".

I, падумаўшы так, перавёў вочы i вушы зусiм направа. Там, пры самай сцяне, было цемнавата, i загэтым чалавечыя галовы злiвалiся з куфлямi пiва i трудна было ўгадаць - цi то гэта там на адну голаў прыходзiцца дзесяць куфляў, цi на адзiн куфель дзесяць галоў.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]