Не пи густога чаю (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 9 из 9



Гражданiн прынёс чай, i трое людзей за двума столiкамi пiлi яго, радасна паглядаючы адзiн на аднаго i адсунуўшы ад сябе куфлi з астаткамi чорнага пiва.

Праз паўгадзiны яны ўсе ўтрох па-прыяцельску выходзiлi з пiўной.

- А я, ведаеце, чаго трохi сягоння тут сцебануў, - гаварыў, выходзячы, Барыс Iванавiч, - маю прывычку хадзiць у пiўную вечарамi чай пiць.

- Гэтаксама i мы, - адказаў Ферапонт Пятровiч, - iшлi гэта мы з Паўлам Крамiнадавiчам мiма дый рашылi зайсцi ў пiўную чаю выпiць... Ну, выпiлi гэта мы па куфлi чаю, а пасля задумалi яшчэ па шклянцы выпiць... Ну, выпiлi яшчэ па шклянцы, дый гэтае...

- Я таксама, - падаў голас Цэнтразыхер, - выпiў два куфлi чаю, а пасля яшчэ шклянку... Але вельмi нейкi чай тут густы падаюць, проста чорны, як дзёгаць. Цi то гэта, можа, ён ад таго такiм здаецца, што ў куфлях?!.

- А мне, каб вы ведалi, - сказаў Ферапонт Пятровiч, - прафесар забаранiў густы чай пiць, паколькi ў мяне, значыць, бiццё сэрца i плеўрыт мазгоў. Так мне выразна i сказаў: не пi ты, кажа, браце, густога чаю (мы з iм на ты). Але потым п'ю - не магу ўстрымацца, нутро прымае. Ну, бывайце здаровы, Барыс Iванавiч, i вы, Павал Крамiнадавiч. Сягоння яшчэ не позна пайду пачытаю трохi. Я, ведаеце, Барыс Iванавiч, цяпер палiтычныя кнiгi чытаю вечарамi - светагляд пашырыць трэба... Паколькi цяпер асоба ў гiсторыi ролi не грае, пастолькi, значыць, адным словам, i гэтае... Бывайце здаровы..

1925

|< Пред. 5 6 7 8 9 >|

Java книги

Контакты: [email protected]