Не пи густога чаю (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 4 из 9

А тут яны мяне якраз могуць за куфлямi ўгледзець, гэта проста, значыць, папаўся я перад людзьмi, якiя нiжэй мяне стаяць. У старыя часы, калi я служыў у казённай палаце, нi разу не пападаўся, а гэта якраз папаўся. I перад кiм, каб хто папытаў?! А тут, лiха на яго, i выйсцi няма як - якраз мiма iх столiка праходзiць прыйдзецца. Трэба чакаць, пакуль яны першымi выйдуць.

Барыс Iванавiч адсунуў ад сябе куфлi, падпёр твар рукамi i пачаў супакойвацца.

"Добра, што хоць тут нейкi цемнаваты куток", - з'явiлася ў яго радасная думка, i ўжо зусiм прапала ў яго цiкавасць да той асобы, якая "ў нашы часы ў гiсторыi ролi не грае".

- ...Але скажэце вы мне, Павал Крамiнадавiч, нашто для нашага брата гэтыя гурткi ўведзены? - гарачыўся Ферапонт Пятровiч за куфлем пiва, як бы здаволены тым, што гаворка перайшла ў спрэчку. - Ну для чаго, скажам, вы на гэтым самым гуртку вывучаеце, што ў нашы часы асоба ў гiсторыi ролi не грае?!. Ды я каму хочаце скажу, што для нас гэта не мае жаднае маралi... I я зараз вам цвёрдым агрумантам перагэтае думкi свае: ну, скажэце вы, Павал Крамiнадавiч, на мiласць - ад таго, што асоба ў гiсторыi пакiнула ролю граць, вы паперы запiсваеце ў журнал зверху ўнiз цi знiзу ўверх? Парадак той самы, а загэтым для нас, скажам, рэгiстратараў, гэтыя гурткi, з такiмi пытаннямi, маюць такую цану, як асоба ў гiсторыi цi гiсторыя ў асобе... Я гавару пра сябе, скажам...

Ад пiва галава ў Ферапонта Пятровiча звесiлася ўнiз, намокшыя вусы пераблыталiся з барадою, а вочы зрабiлiся як мокры попел.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]