Не пи густога чаю (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 8 из 9

Ну хто яму можа забаранiць прыйсцi сюды шклянку, скажам, чаю выпiць? Паколькi я яшчэ не згубiў розум, пастолькi бачыў яго толькi голаў, нiякiх жа куфляў, нi шмуфляў каля яго не бачыў.

- Не бачылi? - устрывожыўся Павал Крамiнадавiч. - Няўжо каля яго куфляў няма; значыць, гатова быць непрыемнасць па службе. От увагнаў чорт мяне сягоння сюды!

- А мяне?!

- Ну i вас?

- А ў яго такi, здаецца, вiдаць два куфлi, - радасна шапнуў Павал Крамiнадавiч, прыгледзеўшыся.

- Ну?! - крыкнуў Ферапонт Пятровiч голасам, у якiм было надзвычайна многа i радасцi i надзеi.

- Верна. Вунь нешта блiшчыць, здаецца, вуха ад куфля.

I яны ўдвух трохi прыпаднялiся i пачалi прыглядацца на столiк Цэнтразыхера.

"Прыглядаюцца, каб яны папруцянелi, - падумаў Барыс Iванавiч Цэнтразыхер, - от табе i прыйшоў, чорнага пiва папрабаваў. Цяпер, сволачы, разнясуць языкамi па ўсiм свеце, што я вечарам па пiўных цягаюся. Гэта ж мяшчане чыстакроўнай крывi. Прападзе, лiха на яго, погляд на мяне як на чалавека з сучаснымi поглядамi на жыццё. Горка жыць на свеце! Папрашу я, адно, чаю, - з'явiлася ў яго думка, - ды так папрашу, нiбы я цяпер гэта пiў не пiва, а чай такi густы".

- Гражданiн, - гукнуў Цэнтразыхер, - дайце мне яшчэ чаю, ды не такога густога i ў шклянцы!

Гражданiн абцёр рукi аб свой белы фартух i прынёс чай.

- Чуеце вы, - загаварыў Ферапонт Пятровiч, - гэта ж ён чай з куфля, мусiць, пiў; i чаму гэта з куфля, чорт яго ведае. Няўжо гэта шклянак не хвацiла? Давайце i мы сабе закажам чаю ў шклянках i закруцiм яму галаву за мiлую душу.

- Давайце!

- Эй, гражданiн, нам таксама чаю ў шклянках, але густога.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]