Не пи густога чаю (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 6 из 9



I Ферапонт Пятровiч Чарнiлюк, i Павал Крамiнадавiч Чыстапiс у кутку за столiкам убачылi ўскудлачаную галаву i вастраносы твар Барыса Iванавiча Цэнтразыхера. Абодва яны зараз жа селi i, забыўшы асобу ў гiсторыi i мяшчанскiя погляды на жыццё жонкi аднаго з iх, зрабiлiся вялiкiмi прыяцелямi адзiн аднаму.

- От, каб яго агнi спяклi! - загаварыў цiхенька Ферапонт Пятровiч, прыгнуўшыся да Паўла Крамiнадавiча, - да таго шкода патрачанага часу i энергii, проста крыўднае дзела... Збiраўся, збiраўся, хадзiў-хадзiў на гэтыя сходы, i раптам усе дуды аб землю.

- Чаму, што? - прашаптаў зусiм ужо спалоханы Павал Крамiнадавiч.

- Гэта ж такая справа ў мяне выходзiць. Значыць, пачаў прыглядацца да людзей, уваходзiць думкамi i смякалкай у жыццё, ды адзiн раз i гавару дома вечарам жонцы: "Так i так, кажу, а цi не пачаць мне паступаць, кажу, у партыю. Дзякуй Богу, пара, час спакойны, цяпер самы раз паступаць; абы толькi як Бог памог убiцца туды". "А што ты думаеш, - адказвае мне жонка, выгаднае дзела, тады зусiм iнакшы вiд будзем мець". "Вагу тады я буду ў сабе мець", - падумаў я. А тут якраз мой добры знаёмы канторшчык на жалезнай дарозе Гiцмаржовiнскi гэтае самае задумаў, мне ва ўсiм прызнаўся i паехаў у Екацярынаслаў паступаць у партыю; дык мяне калi возьме яшчэ большая ахвота! "Ну, думаю, калi Бог дасць здароўе - неўзабаве буду ў партыi састаяць". Зараз пачаў зарэкамендоўваць сябе - сходы там усякiя, скромнасць, пашана да старшых, бiлеты сабе i жонцы на спектакль, калi ён ставiцца на карысць прафсаюзаў, ды цi мала чаго.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]