Ноч пры дарозе (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
15 из 26
А ў таго, што гаварыў з iм аб цяжары яго жыцця, быў такi выгляд, як бы ён хацеў сказаць: "Нядобра, лiха на яго, але ж цяпер нiчога незробiш. I хоць за гэтым i можа быць тут месца для смутку, але трэба яго адганяць ад сябе, бо ён нiчога не паможа, толькi пашкодзiць".
Слабы адбiтак такой думкi, цi можа нават толькi пачуцця, ляжаў на твары гэтага чалавека.
Яго ж малодшы таварыш вёў шумныя размовы, многа жартаваў, часта рагатаў з вясёлым Мiкiткам, якi ўсё насвiстваў розныя маршы i полькi. Былi ў iх вясёлыя вочы, светлыя твары, рашучы рух рук i ног. Яны ва ўсiм шукалi нявiннага, здаровага гумару - з рогатам жартавалi, што "не мяшала б адбiць ад рыжага яго бабу", смакуючы смешныя славечкi, успамiлалi, як нядаўна ў адной вёсцы шляхцiц гнаў самагонку, дый зрабiў нешта там не так, як трэба: апарат разарваўся, i шляхцiца ўсяго "абкацiла брагаю, як саладухаю", ён увесь "аблузаўся, як д'ябал", i хадзiў, "як апараны япрук".
Не так сваiмi жартамi, як сваiм смехам яны заражалi ўсiх, зычна рагаталi цыганы, не адставалi ад iх пiльшчыкi, прычым Кузьма раз-поразу паўтараў, як вельмi было ўжо смешна: "А братачка ж ты мой, а-ха-ха-ха-ха!.."
Сакатала дробным смехам гаспадыня, нават жабрак калi-нiкалi ўхмыляўся, паказваючы свае гнiлыя зубы.
Толькi рыжы гаспадар хаты мала смяяўся.
Ён усё хадзiў па хаце, назiраў за ўсiм, часта выходзiў на двор, абходзiў свае будынкi, абглядаў наваленае кучаю дзерава.
На ўсiх сваiх начлежнiкаў, так жа, як i наогул на ўсiх людзей, ён глядзеў з боку карысцi, якую ад iх можна мець.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|