Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
88 из 117
Каб забiць чалавека, прычыны заўсёды знойдуцца. Хутчэй наадварот - апраўдаць тое, што ён жыве, бадай што, амаль немагчыма. I таму злачынства заўсёды знаходзiць сабе абаронцаў, а бязвiннасць - адно вельмi рэдка. Але апроч усiх тых прычын, якiя нам так добра тлумачылi на працягу дзвюх тысяч гадоў, у гэтага жахлiвага пакарання ёсць яшчэ адна i сама галоўная прычына. Далiбог, я не разумею, чаму яе ад нас так старанна хаваюць? Галоўная прычына ў тым, што сам ён выдатна ведаў, што не такi ўжо ён i бязвiнны. Нават калi на iм i не ляжаў цяжар тых грахоў, у якiх яго вiнавацiлi, гэта не азначае, што ён не зрабiў iншых, няхай i сам не ведаў - якiх. Дый, зрэшты, цi мог ён не ведаць? Ён жа сам быў iх вытокам: я думаю, ён павiнен быў чуць пра нейкае пасячэнне немаўлятак. Завошта ж загiнулi бязвiнныя юдэйскiя дзеткi, як не праз яго, якога бацькi паспелi схаваць у надзейным месцы? Вядома, ён гэтага не хацеў. Жаўнеры ў крывi, немаўляткi, рассечаныя напалам, - яны выклiкалi ў яго жах. Але я ўпэўнены, што такi, як ён быў, ён не мог на iх забыцца.
|< Пред. 86 87 88 89 90 След. >|