Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
91 из 117
Але колькi iх? На пальцах пералiчыць! Зрэшты, ён гэта прадбачыў - у яго ставала пачуцця гумару. Вы ж памятаеце Пятра, гэтага баязлiўца, - ён жа адмовiўся ад яго: "Я не ведаю гэтага чалавека... Я не разумею, пра што ты кажаш... i г. д." Ну, вядома, тут ён ужо перабiраў! А што той сказаў, памятаеце? Якая выдатная гульня слоў: "На гэтым каменi* ўзвяду я сваю царкву".
* Пётр па-грэчаску - камень.
Большай iронii, бадай, прыдумаць ужо немагчыма. Але ж яны i тут трыумфуюць: "Вось бачыце, ён жа гэта сказаў". Ну што ж, праўда, ён гэта сказаў, i ён выдатна разумеў, пра што кажа. А потым знiк назаўжды, пакiнуўшы iх судзiць i караць з прабачэннем на вуснах i бязлiтасным прысудам у сэрцы.
Але хто асмелiцца сказаць, што мiласэрнасцi больш няма? Што вы, крый божа, мы толькi пра яе i гаворым. Проста цяпер нiкога ўжо не апраўдваюць. Бязвiннасць памерла, i па ўсiм свеце адразу распладзiлiся суддзi, ажно кiшаць: тут i суддзi Хрыста, i суддзi Антыхрыста - на любы капыл. Зрэшты, усе яны аднолькавыя, бо ўсе пагаджаюцца на тым самым - на каменных мяхах. I нельга валiць усё толькi на хрысцiян. Iншыя таксама добрыя цацы. Ведаеце што зрабiлi тут з домiка, у якiм жыў Дэкарт? Вар'ятню! Сапраўды, мiлы дружа, усе нiбы ашалелi i толькi i ведаюць, што цкуюць адзiн аднаго. Натуральна, што i мы з вамi вымушаны рабiць тое самае. Вы, напэўна, заўважылi, што я нiчому не даю лiтасцi? I я ўпэўнены, што вы таксама не лепшай думкi пра ўсё гэта. Ну, а калi ўжо ўсе мы зрабiлiся суддзямi, дык, значыць, усе мы адзiн перад адным вiнаватыя.
|< Пред. 89 90 91 92 93 След. >|