Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 138 из 228

Вiшняк ужо аж плот, здаецца, глушыў, так ён разростаўся тут кустамi на ўсю даўжыню саду, i куры павыгрэбалi пад iм да самага пяску гнёзды на дрымоту гарачым поўднем. У гэтым скрытым вiшняком плоце адзiн аполак быў сарваны з цвiкоў i так стаяў на сваiм месцы, прыстаўлены да жэрдак. Да гэтага месца раз перад вечарам з паплаўной той сцежкi падышоў Нявада. Ён быў такi ж самы, як i тады, калi павёз на шашы параненых дзяцей: у высокiх ботах, у выцертым i злiнялым плашчы, з сукаватаю палкаю. На палку ён апiраўся i злёгку накульгваў. Спачатку ён хацеў увайсцi ў брамку з вулiцы, але яна была ўзята на засаўку з сярэдзiны. Нявада пастукаў i, не прычакаўшы адказу, пайшоў да адарванага аполка. Прыгнуўшыся, ён улез праз дзiрку ў вiшняк i хiстануўся назад ад нечаканасцi: проста перад iм, на перагрэбенай курамi зямлi, пад запыленым вiшняком, ляжаў незнаёмы яму чалавек, i як бы нават нежывы. Нявада адумаўся не адразу. Можа хвiлiн пяць ён стаяў, сагнуўшыся ў дзiрцы, i глядзеў на чалавека. Барада яго была задрана ўгару, i левая рука адкiнута. Дробная птушка спусцiлася на гнуткай галiнцы да самага яго твару i паляцела. Нявада пасмялеў i прайшоў у двор паўз чалавека. Яго ўразiла жудасная цiшыня ўсюды. Свiронак быў адчынены, i на парозе яго спакойна сядзеў пацук i шморгаў пярэдняй лапаю сабе па носе. Хвост яго звiсаў з парога на самы ганак. Верабей напрамiлы Бог крычаў перад ганкам i дабiваўся таго, каб пацук ачысцiў яму дарогу ў свiран. Гэты малюнак кальнуў Нявадаву душу мацней, як выгляд нежывога чалавека пад вiшняком.

|< Пред. 136 137 138 139 140 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]