Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
141 из 228
Аб'ява, цi, праўдзiвей сказаць, загад быў выдрукаваны густымi лiтарамi, а ўнiзе чорнымi лiтарамiстаяла: "Акруговы камiсар цывiльнай нямецкай улады Густаў Шрэдэр". А ўпоперак цераз увесь загад сiнiм алавiком размахнулася рэзалюцыя: "Пацалуй сабаку ў скiвiцу". Побач гэтай была другая, меншая аб'ява. Валасны бургомiстр загадваў усiм сумлiчанам вярнуцца ў мястэчка i ўзяцца кожнаму за сваю работу, а калi гэтага не будзе, то...
Нявада не паспеў дачытаць да канца. Страшны смутак здушыў яму душу. Тады страшны злодзей украў у яго Волеччына маленства. I вось цяпер прыйшоў час развiтацца з усiм тым, што, як трава на руiнах, вырасла на ўтаймаваным болю. Нiчога ўжо няма больш у яго. Ён адзiн. Адарваўшыся ад нямецкай паперыны, ён паклыбаў назад у вулiцу i завярнуў у двор чацвёртай хаты. Гэта была яго старая хата. Ужо многа год яна пуставала з забiтымi дошкамi вокнамi, але не дзвярыма: тут стаялi кросны, i час ад часу Волька прыходзiла сюды ткаць зрэб'е на мяшкi i ручнiкi. Ключа ад дзвярэй у яго не было. Гэта быў вялiкi ключ. Праз дзiрку, пракручаную ў вушаку, ён пасоўваў засаўку з сярэдзiны. Ён ададраў дошкi ад куткавога акна ў двары, улез праз акно ў хату i адчынiў сенцы. Палiцы на сценах, жорны ў кутку, старасвецкая засаўка пры вушаку, лескi на гару, вешала ўздоўж сцяны, шчылiстыя дзверы ў клець i акенца без шкла, прапiлованае ў адным бервяне, - усё захавалася ў гэтых сенцах, як было дваццаць год таму, i нават больш, тады, калi яго Волечка была малая i адна жыла тут, калi ён быў на вайне. Больш таго. Усё гэта было тут i тады, калi ён сам быў зусiм малады. Ён i сваё вяселле гуляў у гэтай хаце.
|< Пред. 139 140 141 142 143 След. >|