Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
142 из 228
Божа мой, як пражылося гэтулькi часу! I заўважыць цяжка. Успамiны апанавалi яго. Ён зачынiў сенцы, увайшоў у хату i прылёг на голы палок. Зусiм вечарэла. Ён усё ляжаў i думаў. I ўяўлялася яму, што гэта ён павiнен зноў пачаць сваё жыццё спачатку. Але ж не! Тады гэтая хата была новая, а цяпер унь жа трухлiна сыплецца са сцяны! I Волечка ўжо старэць пачала, i малая Лiзавета, Лiза, стаiць перад сваiм юнацтвам, усё ж гэта ўжо заняло навекi сваё месца, i ёсць, i iснуе, i знiкнуць не можа. I калi ўсяго гэтага няма, дык, значыцца, страшны злодзей зноў з'явiўся i адрывае ад душы жывасiлам усё, чым жыве яна. Зноў пустошаць душу! Забiваюць дых! Абкрадаюць! Жывяцца чужой душой i жыццём яе! Нявада прахапiўся i прайшоўся па хаце. Стаяла ранняя ноч. Месяц свяцiў праз адбiтае акно. I ў палавiне хаты даволi вiдно было. Цiшыню, якая стаяла на мястэчку, цяжка было вытрымаць чалавеку. Але горш за цiшыню была адзiнота. Гэта была магiльная адзiнота, але чалавек аставаўся жывы. Нявада рашуча пайшоў да парога, каб зусiм пакiнуць не толькi хату, але i Сумлiчы. Як толькi ён спусцiўся з трох каменняў, якiя на месцы ганка ляжалi пад парогам, ён убачыў, што Волька ўвайшла з вулiцы ў двор i ўбачыла i пазнала яго. Яна пайшла проста да яго. I ў гэты момант скончылася яго адзiнота. З якой радасцю ён цяпер падначалiўся Вольцы, такой, якую ён бадай што i не ведаў. Бачачы гэтую жанчыну, ён адчуваў, як знiкае з яго душы смутак па Волечцы i па яе двайнiку - цяперашняй Лiзе.
- Дзе ж ты так доўга быў? - шпарка шаптала яна.
|< Пред. 140 141 142 143 144 След. >|