Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 143 из 228



- Пакуль я знайшоў, хто б гэтых дзяцей адправiў куды лячыць, - як апраўдваўся ён.

- А чаму ты кульгаеш?

- Падбiўся, назад iдучы.

- А чаго ты сядзiш адзiн тут?

- А дзе ж я мог каго знайсцi? Што гэта з нашым домам адбылося? Хто гэта ляжыць там мёртвы пад вiшняком?

- У нашым доме было тое, што i ў iншых дамах. Мы ўжо ведалi, што немцы ўжо мiнулi нас. А ўсе датуль спадзявалiся, што iх адгоняць. Усе i Костусь пайшлi мабiлiзавацца i не знайшлi нiкога нiдзе i вялiкiм натоўпам варочалiся назад. На шашы яны адабралi кулямёт у нейкага лейтэнанта, якi iмчаўся з фронта на грузавiку. Нашто iм быў той кулямёт? "Каб было смялей", - казалi ўсе. Тым часам ён i спатрэбiўся. Iх было чалавек сорак. Немцы зайшлi абходам i сядзелi паўз дарогу. I пачалi iх абстрэльваць. Мужчыны навялi на немцаў кулямёт. Немцы прыцiхлi, i мужчыны з кулямётам вярнулiся ў мястэчка. Наш дом, прызналi, стаiць у глушэйшым месцы, i кулямёт паставiлi да нас, а самi разышлiся па хатах. Прыцiхлi ўсе i занялiся кожны сваiм. А было сярод мужчын чалавек пяць невядомых, што таксама не знайшлi дзе мабiлiзавацца i варочалiся назад. Адзiн з iх пабег да немцаў i навёў iх на мястэчка i на наш дом. Немцы забралi кулямёт i палiчылi, што Костусь, раз у яго кулямёт, камандзiр нейкага атрада супроць немцаў, i ўжо былi забралi яго, але яму ўдалося выскачыць i ўцячы. Невядома, дзе ён цяпер. Немцы запiсалi сабе яго i нас усiх. Яны абчысцiлi наш дом як ёсць - i тое, у што адзявацца, i тое, што есцi.

|< Пред. 141 142 143 144 145 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]