Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
175 из 228
- Ты баiшся, што я зноў пачну нашу старую спрэчку? Дык ведай: больш я нiводным словам не папiкну цябе, але доўга тут не буду i назад у Германiюпаеду. Заваяваную краiну павiнны асвойваць салдаты, а не жанчыны. Куды ты вязеш мяне?!
Яна ўжо гатова была плакаць. Густаў выйшаў з цярплiвасцi. Ён схмурнеў i шпарка прагаварыў:
- Ты немка, цi ты не дачка вялiкай Германii?!
- А ты, - аж затрэслася яна, - хiба заўсёды быў немцам? Нават у лепшыя маладыя годы ты размякнуць мог, як глiна, i аддаваў чужаземцам i ворагам Германii тое, што павiнен быў бы прынесцi ў Германiю! А ты мяне папiкаеш? Тады б мы не шукалi шчасця ў гэтай невядомасцi, а мелi б шчасце дома.
Стары Густаў аж пазелянеў i сцiснуў зубы. Маладзейшы Густаў сказаў да Гертруды:
- Мама, мы заваявалi гэтую краiну вялiкай Германii. Праз пяцьдзесят, праз сто, праз дзвесце год тут стане карэнная Германiя. I не трэба ператвараць наша падарожжа ў дакляраваную нам лёсам зямлю ў падарожжа вечных валаводнiкаў, якiя едуць з суда.
- Сын мой, але ж мне страшна, мы не можам ехаць без такой моцнай аховы.
- Гэта нiчога. Яшчэ месяц, яшчэ два, i ўсё ўвойдзе ў норму. Тут жывуць не людзi, а казюлi з нявольнiцкай псiхалогiяй. Яны створаны, каб быць слугамi. Павесь над iхнiмi галовамi меч, дык яны адразу ўверуюць, што гэта не меч над iмi, якi кожны момант можа загубiць iх, а што гэта вiсiць найвялiкшая справядлiвасць усей светабудовы, i пачнуць з удзячнасцю лiзаць боты ў таго, хто павесiў над iмi гэты меч. Вось хто насяляе гэтую зямлю. Так што ты, бацька, сапраўды тады дарэмна быў перад iмi паддаўся парыву радасцi i не захаваў да канца сваю нямецкую вытрыманасць.
|< Пред. 173 174 175 176 177 След. >|