Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 176 из 228

Хiба хто калi будзе дзякаваць курыцу за тое, што яна глынула муху, якая кусала цябе? Ад курыцы бяруць яйкi i нi за што яе не дзякуюць. А ты да таго быў страцiў сваю нямецкасць, што аддаў iм здабытае на вайне. Чаму? А толькi з-за таго, што заварушылася душа. Германiю зробiш вялiкай не душой, а жалезам.

Вiдаць было, што Густаў маладзейшы нiяк не мог забыцца на нейкую памылку, зробленую калiсьцi Густавам старэйшым. Як бы там нi было, але гэтым самым ён давёў да спакою Гертруду. Яна больш не скардзiлася i не сцiскала губы, а з цiкаўнасцю пачала паглядаць наабапал дарогi. Машыны i грузавiкi з салдатамi рушылi далей. Яны пакiнулi за сабой Вялiкае скрыжаванне, з'ехаўшы на шлях кiрункам туды, куды раней пайшоў быў Сымон Ракуцька, калi следам за iм гналася вайна. Так што праз малы час машыны, едучы бесперапынна, нiкуды нiдзе не зварочваючы з шляху, уехалi ў лес i неўзабаве апынулiся ў тым месцы, дзе не вельмi даўно Акаловiч спавядаўся Сымону i Тамашу Ракуцькам i дзе праходзiў кудысьцi да свае мэты стары Нявада. I цяпер было цiхае гэтае месца, толькi машыны парушылi яго спакой. Бяроза ўсё так жа кiдала на вецер жоўтыя свае лiсты. Iх ужо было многа на дарозе i ў траве. Сонца асвятляла iх, птушкi пырхалi крыллем над гэтым месцам, i цягнула пахам прыгрэтай сонцам травы i смалы. Стары Густаў i Гертруда высунулiся з машыны тварамi i аглядалi дрэвы i зямлю.

- О, колькi гною, - прыйшоў у захапленне Густаў.

|< Пред. 174 175 176 177 178 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]