Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
177 из 228
- Колькi гектар зямлi можна ўгнаiць лiсцем з сотнi такiх бяроз?
- Я думаю, што нямала гектар, - адказала Гертруда, i памiж iмi зноў усталявалася згода. Машыны неўзабаве знiклi з гэтага месца, i зноў тут стала цiха. Змрокам таго дня на гэтым месцы зноў з'явiўся Сымон Ракуцька, i не адзiн. З таго самага боку, адкуль шляхам праз лес праехалi нямецкiя машыны, ён вёў за сабою многа людзей. Усiх было, можа, крыху менш як паўтары сотнi. Яны iшлi ўсе адзiным гуртам, калi сабралiся на гэтай лясной дарозе. Збiралiся яны яшчэ з учарашняга дня на прылессi, i некаторыя з iх бачылi тут нямецкiя i танкi, i машыны. Адзiн за адным яны iшлi, расцягнуўшыся бадай што на кiламетр. Самы пярэднi iшоў Сымон Ракуцька. Далей вялiкай бярозы на шляху праз лес ён не пайшоў. З сярэдзiны ланцуга выйшаў убок Кастусь Лукашэвiч у той жа самай рудой жакетцы i ботах, як тады апошнi раз гаварыў з Нявадам. Усе людзi збочылi з дарогi ў лес, спускаючы з плеч свае аўтаматы i вiнтоўкi. На дарозе пасталi вартавыя. Кастусь Лукашэвiч i Сымон Ракуцька селi на ствол таго самага паваленага дрэва i доўга так сядзелi моўчкi. Ужо i зоры высвецiлi, а яны ўсё сядзелi i маўчалi.
- Дык ты ляж i спi, а я павартую цябе, - сказаў Ракуцька.
- Я не засну. Лепш ты спi.
- А калi Тамаш раптам гук падасць - толькi я адзiн пазнаю яго.
Зноў яны, можа, з гадзiну маўчалi.
- Дык я сам не свой без перадыху явiўся дадому, - задудукаў раптам Сымон Ракуцька. - Толькi бачу - дзве машыны стаяць пасярод вулiцы. Лiзавета ўжо, думаю, даўно дома. Уляцеў у двор - аж спатыкае мяне вачыма жонка. Стаiць, бедная, пасярод двара белая як палатно. Я ткнуўся ў сенцы i аслупянеў.
|< Пред. 175 176 177 178 179 След. >|