Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 178 из 228

Там у мяне поўнае вешала адзежывiсела. Гэта яшчэ я запасiў дзецям, калi яны гадавалiся без мяне па той бок тае гранiцы, каб мой смак да яе сто год трымцеў у варшаўскiм горле! Дык стаiць пад тым вешалам немец i абчышчае яго. Знiмае боты, чаравiкi, хусткi, сукенкi, нагавiцы, паясы, рубашкi i кашулi i ўсё тохцiць у чамадан. Божа лiтасцiвы! Тады ўкралi дзяцей! А гэта зноў явiўся зладзюга. Самую памяць аб дваццацi маiх гадах, калi я дзяцей чакаў, крадзе! Парадкуецца, гаспадарыць! Колькi ж на свеце гэтых зладзеяў на маю шыю! Нi ў маладосцi, нi ў старасцi няма ад iх ратунку! Я яшчэ нiчога не ведаю, што ў мяне ў хаце робiцца. Як хаплю я немца ззаду за карак i як тузяну к сабе, дык ён, як тая падла, валiцца на мяне. Я яго штурхануў ад сябе, ён носам у падлогу i як зараве! Бог даў шчасце, што я паспеў падняць з жорнаў камень i накрыць iм нямецкую галаву, так што не разабраць стала, цi была ў немца галава, цi так толькi гэтая крывавая каша. Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулi нямецкiя ногi i апруцянелi навек.

- Уцякай! - закрычала жонка. Я даў ходу на вулiцу, аж бачу праз адчыненае акно, што ў мяне ў хаце поўнае застолле немцаў i хапаюць з лавы зброю, а мой Тамаш замкнуў з надворку сенечныя дзверы i да мяне бяжыць з нямецкiм аўтаматам. Мы з iм цераз вулiцу i ў сад i адтуль бачым, што яе, жонку, гоняць па вулiцы i страляюць па ёй. Яна ўпала. Мы з Тамашом пабеглi да яе, дык i па нас страляюць. Тамаш як сыпане з аўтамата! Немцы змоўклi. Але iх набегла зноў як плоймы. У Тамаша не было больш набояў у аўтамат, так ён i сеў макам.

|< Пред. 176 177 178 179 180 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]