Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 181 из 228

Птушкi, што збiралiся зiмаваць у лесе, смела садзiлiся на паваленае дрэва, i за цэлы дзень нiхто нi разу не спудзiў iх.

III

I тут было скрыжаванне дарог, але малое i своеасаблiвае. Хто ведае, чым падтрымлiваецца iснаванне некаторых глухiх дарог, па якiх мала хто калi ездзiць i якiх нiколi нiхто не правiць i не глядзiць. Але вельмi можа быць, што такая дарога больш бачыла на сабе чалавечага ўтрапення, чым бiты шлях. На тым шляху, калi ўпадзе чалавек, яго неўзабаве падымуць. Тут жа ён можа заходзiцца тыднямi ў адзiноце. Малое скрыжаванне было на самым узлессi, кiламетраў за чатыры ад паваленага дрэва i вялiкай бярозы. Вялiкi шлях, што праходзiў праз гэты лес i далёка ад лесу на паўночны захад, на Вялiкiм скрыжаваннi скрыжоўваўся з Маскоўска-Варшаўскай шашою, тут, за лесам, перасякаў вельмi вузкую, на выгляд толькi палявую дарогу, з пяском, ператоўчаным конскiмi капытамi на пыл. Перакрыжаванне тут было простым кутам. Калi вялiкi грунтавы шлях iшоў з усходняга поўдня на заходнюю поўнач, то скрыжаваная тут з iм дарога злучала заходнi поўдзень з поўднем усходнiм. Гэтым апошнiм кiрункам дарога прыводзiла да Маскоўска-Варшаўскай шашы даволi-такi далёка ад Вялiкага скрыжавання. Ад лесу цi ад малога скрыжавання да самай шашы дарога iшла паўз невялiкiя лясы i скрозь узгорыстым полем i спрэс усюды паўз густыя паселiшчы. Так што зранку тут на гэтай дарозе льга было часта пачуць пах дыму з хатнiх комiнаў. Першы ж кiрунак вёў дарогу найбольш чыстым полем, з чыстымi ж узгоркамi.

|< Пред. 179 180 181 182 183 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]