Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 183 из 228

Гэта была вельмi недакладная зарысоўка, i калi добра i доўга прыглядацца да яе, то тады рысунак праступаў выразней: з напятага добра лука страла прыцэлена ў галаву аднарогага быка. Цi гэты рысунак нарадзiўся сваiм замыслам у быце тае самае асобы, што пакiнула яго тут, цi гэта была простая стылiзацыя, цяжка сказаць. У кожным разе рысунак быў старадаўнi, гэта вiдно было з таго, што некаторыя рысы яго даволi-такi прыцерлiся. Гэты камень называўся ў гэтых мясцовасцях "сухi дзюб", i не толькi ў гэтых мясцовасцях. Вельмi далёка адтуль, кiламетраў, напэўна, не менш як семдзесят, у Леньках пад самым Грэскам, я чуў, як жанчына сказала свайму малому, якi нешта насваволiў: "Iдзi з разгону вытнiся лбом аб сухi дзюб". Паўз гэты "сухi дзюб" дарога iдзе далей роўнай лiнiяй да свае завiлiны, а там, раздвоеная на вiлы, адным рогам iдзе на тую самую "Перабродскую Злыбяду", дзе, як казаў Сымону Ракуцьку Тамаш, немцы зрабiлi канцэнтрацыйны лагер. А другiм рогам дарога даходзiць да вялiкай сялiбы, якая займае шырокi абшар у чыстым полi. Ад усяго тут павявае старадаўшчынай. Да рэвалюцыi гэта быў маёнтак тутэйшага зямельнага магната. Двухпавярховы дом стаяў белым паўкругам, у якiм расло больш як паўсотнi старых дрэў усялякiх парод. Два сады яшчэ захавалiся паабапал дома. Яблынi i iгрушы ўжо дуплявалiся, але яшчэ садавiна адцягвала ўнiз iх голле. Незаўважна стары сад пераходзiў у зону маладых дрэўцаў. Гэты малады сад быў пасаджан год сем таму i займаў гектар не менш дваццацi. На зялёным паплаўцы за гэтым садам стаялi будынкi дробнага з выгляду заводзiка, вiннага браварца, дзе выраблялася яблычнае вiно i гатавалася павiдла.

|< Пред. 181 182 183 184 185 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]