Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 192 из 228



Я ў маленстве бачыў, як птушка далася аб тэлеграфны дрот i, скаваная ранамi ў нагах i крыллях, канчалася на зямлi пад дротам. У яе вачах маглi змясцiцца смутак i скруха ўсяго свету. А якi ж шлях трэба прайсцi ад птушкi да чалавека! Лiзiн позiрк змянiўся толькi на рассвiтаннi пасля той ночы, якая стала апошняй ноччу яе жыцця ў лагеры.

Тым самым тыднем, а можа, на колькi дзён раней, здушаны смуткам аб Лiзе, скрухай, небытам, кашлем, стары Нявада падышоў да мэты свайго доўгага падарожжа. Ён ужо даўно, з першых жа дзён, iшоў глухiмi сцежкамi, узмежкамi, цалiною - полем i паплавамi. Чым блiжэй ён падыходзiў да месца, да якога так доўга iшоў, тым мацней авалодвала iм пачуццё неспакою i трывогi. Ён гэтулькi пытаўся ў людзей пра гэтае месца, i дзе яно i хто тут жыве, i хто iм уладае - што ўжо больш i не правяраў свае дарогi, а iшоў ад нейкага свайго чуцця. Хада яго была ўжо цяжкая i павольная. Дарога яго скончылася змрокам яснага дня. Ён убачыў перад сабою бялявыя ад рэштак змытай дажджамi вапны камляватыя ствалы старога саду. Паўз увесь сад быў роў i зарослы травою вал над iм. Ад такой доўгай хады i трывогi ногi яго падгiналiся. Ён сеў на вал над ровам i падумаў: "Божа мой, як далёка да Сумлiч". Сапраўды ён зайшоў вельмi далёка. Гэта была нават i не тая акруга, у якой былi Сумлiчы. I не тая гэта была акруга, начальнiкам якой быў маладзейшы Густаў Шрэдэр i ў якой была цяпер у лагеры Лiза, дзеля якой ён прыйшоў сюды. Ён сядзеў над ровам i не ведаў, як жа пачаць сваю справу, i калi, i з кiм, i дзе таго шукаць тут.

|< Пред. 190 191 192 193 194 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]