Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
193 из 228
Яшчэ не ўмеркла, i постаць яго вельмi выразна вырысоўвалася. Сярэднiх год жанчына iшла з кашом яблык паўз вал над ровам, спалохалася незнаёмага чалавека i стала абыходзiць яго стараной. Ён яшчэ больш узнепакоiўся. Душа яго ныла i трывожылася, i, каб ён мог у гэты момант праверыць сам сябе, ён знайшоў бы ў сабе больш безнадзейнасцi, чым веры, i больш боязнi, чым надзеi. Ён падняў вочы на жанчыну i запытаў:
- Цi тутэйшая ты, галубка?
- Ой, дзядзюхна, хто гэта!
I жанчына пайшла шпарка. Нявада заварушыўся:
- А скажы, цi Палiводскага гэты маёнтак?
- Нашто табе? Хто ты? Унь немец павярнуў сюды галаву, стаiць з аўтаматам ля брамы.
Яна подбегам пайшла к дому, веранды i балконы якога здалёк вырысоўвалiся зялёным сваiм колерам на фоне белых сцен.
- Калi ты маеш доступ да Палiводскага, - крыкнуў жанчыне Нявада, - дык накажы яму, што тут сядзiць чалавек, якi прынёс яму тое, што ў яго адабралi на той вайне i чаго ён шукаў праз усё жыццё.
Жанчына выслухала iдучы i ўжо сапраўды-такi пабегла i знiкла з вачэй. Нявада рашуча ўстаў i шпарка пайшоў к дому. Нямецкi салдат пераступiў з нагi па нагу i закрычаў нешта на Няваду так, што здавалася, гэта ён прагаўкаў, цвелячы сабак. Нявада падняў рукi ўгару i стаў на месцы. Мусiць-такi сапраўды тая жанчына мела нейкi доступ цi да самога Палiводскага, цi да якога-небудзь яго слугi, цi да кухароў, цi пакаёвак.
|< Пред. 191 192 193 194 195 След. >|