Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 194 из 228

Бо нешта вельмi адразу, як толькi Нявада стаў перад салдатам, з дома на ганак выйшлi двое ў палiцэйскай форме, i адзiн штосьцi сказаў салдату, а пасля расейскай мовай запытаў у Нявады, трымаючы на губах штосьцi падобнае да цiкаўнасцi i ўсмешкi:

- Гэта ты прынёс тое, чаго шукаюць праз усё жыццё?

- Гэта я, - абазваўся Нявада.

- Дык хадзi сюды.

Салдат адступiў ад Нявады, i Няваду павялi праз цёмныя i асветленыя свечкамi пакоi i калiдоры. Многа прайшлi дзвярэй i нарэшце спынiлiся ў вялiкiм пакоi, акно ў якiм, высокае i шырокае, было адчынена. Было вiдно, як на небе патухалi апошнiя праменнi яснага захаду. Няваду паставiлi ў кут каля дзвярэй i пачалi выварочваць яму кiшэнi, шукаць запазухай i мацаць па ўсей яго адзежы. У гэты момант адчынiлiся дзверы, тыя, праз якiя Нявада яшчэ не праходзiў, i двое людзей выйшлi адтуль i, штосьцi ўзбуджана гаворачы па-нямецку, пайшлi поплеч праз пакой да выхада. Тыя, што выварочвалi Нявадавы кiшэнi, павыцягвалiся, як пруты. Адзiн з тых двух быў высокi i ўжо стары i ў цывiльнай адзежы, другi сярэднi i ростам i гадамi i ў форме нямецкага афiцэра. У дзвярах яны пацiснулi адзiн аднаму рукi, i вайсковец выйшаў, а высокi цывiльны астаўся, i раптам адбылася дзiўная Няваду з'ява: яго выпусцiлi з рук i пакiнулi шукаць у яго чагосьцi, а самi знiклi следам за вайсковым, i высокi цывiльны вярнуўся ў свой пакой. Нявада астаўся адзiн. Ён схiлен быў радавацца гэтаму. Адразу ён стаў увiшны i рухавы. Прыгнуўся i мацнуў месца, дзе ў вопратцы падшэўка сшыта з верхам. Аж у галаве яго закружылася: яны яшчэ не дайшлi былi да гэтага месца, i тое, што ён нёс Палiводскаму, было пры iм.

|< Пред. 192 193 194 195 196 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]