Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
195 из 228
Узбуджаны i з наплывам надзеi, ён зазiрнуў у акно i ўбачыў, як той вайсковец сеў у машыну i як той салдат, што запынiў быў яго на двары, палез у грузавiк, дзе сядзелi больш салдаты. I машыны адразу паехалi. На двары стала адразу пуста, i з-за дрэў чулася, як нехта вучыўся граць на дудцы. Падобна было, што як толькi паехаў, а з iм i салдаты з аўтаматамi, дык тут не асталося нiякай варты. Праўда, два палiцаi падышлi аднекуль, узлеглi грудзьмi на плот i сталi курыць, але Няваду яны здавалiся чымсьцi як бы не вельмi жорсткiм. Яны хоць не гаўкаюць так па-нямецку. Пустэча, цiшыня i дудка з-за дрэў запоўнiлi час Нявадавага чакання. Так адзiн ён стаяў, можа, з паўгадзiны. Зноў трывога i ўтрапенне пачалi авалодваць iм. Раптам адчынiлiся дзверы, за якiмi знiк высокi цывiльны, i палiцэйскi выйшаў адтуль i беларускаю моваю (вiдаць, быў тутэйшы) сказаў да Нявады:
- Гэта ты той самы, што нешта прынёс?
- Я, - устрапянуўся Нявада.
- Дык увайдзi. Цябе, здаецца, глядзелi i абмацвалi?
- Абмацвалi.
- Дык iдзi, iдзi туды. - Ён паказаў на дзверы, з якiх сам выйшаў, i сеў на цвёрдае крэсла ў паставе такой, у якой ён тут маецца сядзець доўга, можа нават цэлую ноч. Нявада ўвайшоў у наступны пакой i ўбачыў таго самага высокага цывiльнага. Ён стаяў пасярод пакоя, заклаўшы за спiну рукi, i нервовы цiк перасмыкваў яго губы.
- Стой, стой, - шпарка сказаў ён, як толькi Нявада зрабiў крок ад дзвярэй. - Ты быў на той вайне?
- Быў.
- Ты аграбiў раненага афiцэра?
- Не я, а немец.
|< Пред. 193 194 195 196 197 След. >|