Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 198 из 228

- Жыццё пражыта чорт ведае як... I нiчога не ўдалося...

Губы яго зноў пачалi перасмыквацца, i ён стаў у ранейшай паставе, з рукамi за спiной. Нявада з жахам уздрыгануўся, спазма здушыла яму горла, i ён прахрыпеў:

- Позна? Яе расстралялi? - I ён закалацiўся, як прыгавораны к смерцi.

Палiводскi закрычаў:

- Прынёс позна! Трэба было дваццаць год таму назад! - Палiцэйскi з'явiўся ў дзвярах, падазрона зiрнуў на Няваду i цiха сказаў да Палiводскага:

- Яшчэ просiцца... там увесь час сядзiць. Гаворыць, што яго ўспомняць, каб сказаць, што ён сын Стафана Акаловiча.

Палiводскi разоў дзесяць засаб перасмыкнуў губамi i ўсiм тварам i сказаў:

- Няхай увойдзе.

Твар яго як быццам праяснiўся. Здавалася, што з думак яго сышло ўжо ўсё, апроч таго, што папрасiўся сюды. Ён падышоў да дзвярэй, каб сустрэць сына Стафана Акаловiча. Нявада трымаўся, каб не застагнаць, так цiснула яму ў грудзi i горла. Ён аж хiстануўся ўбок ад жаху, убачыўшы, што ў дзвярах з'явiўся той самы малады i абарваны, якога ён тады, даўно ўжо, траха не забiў жалезам па галаве. Цяпер ён быў яшчэ больш абарваны i больш быў падобны да абцягненага скурай шкiлета, як да чалавека. Палiводскi працягнуў яму руку, а той дзiка азiраўся каля сябе.

- Я сын таго Акаловiча, якi меў знаёмства з вамi многа год i да якога, пад Клецак, вы заязджалi...

- Ваш бацька быў самым блiзкiм мне чалавекам з усiх...

- Майго бацьку немцы павесiлi, - сказаў з узнятасцю Акаловiч.

|< Пред. 196 197 198 199 200 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]